Дзяржаўнае ТБ распавяло, як краіна можа зарабіць мільярды долараў


Рэйкі гомельскіх навукоўцаў могуць зрабіць тэхнічную рэвалюцыю і прынесці краіне замовы «на мільярды долараў», перадае тэлеканал «СТБ».

«Беларускія навукоўцы гатовыя вырабіць глабальную рэвалюцыю ў будаўніцтве чыгункі. Унікальны сплаў вынайшлі ў Гомлі. Літыя рэйкі са сталістага чыгуна з рамантычнай назвай «Моніка» удвая таннейшыя за традыцыйныя стальныя. Ноў-хаў з элементамі нанатэхналогіяў тэарэтычна могуць прынесці беларускай прамысловасці заказы на мільярды долараў», – гаворацца ў сюжэце навінавай праграмы «24 гадзіны».

Там жа адзначаецца, што больш за 100 гадоў пры вытворчасці рэек у сталі не было канкурэнтаў. Чыгун лічыўся вельмі крохкім.

Паводле дацэнта кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту Віктара Камісарава, асаблівасць беларускай маркі чыгуну ў тым, што ў высокатрывалым стане ён не губляе пластычнасці.

СТБ паведамляе, што «Моніка» ужо атрымала адабрэнне тэхнічных экспертаў чыгунак Еўразійскага саюзу. Наступны этап – іспыты гомельскіх рэек на навуковай базе ў Расеі, дамоўленасці пра гэта ўжо ёсць.

НМ, belsat.eu, паводле Naviny.by

Глядзі таксама
Каментары