Дзяніс Дашкевіч: Да Майдану ў Беларусі прывядзе не крызіс, а хамства ўладаў


Рэдактар «Рагачоў Онлайн» распавядае, што можа стаць прычынай народнага бунту ў маленькіх беларускіх гарадах.

<…>

Сяргей Падсасонны: Як вы праводзілі даследаванне?

Дзяніс Дашкевіч: Апытанне мы праводзілі некалькімі метадамі – на старонцы, у сацыяльных сетках ды наўпрост пыталіся ў людзей. На старонцы выдання 6,06 % апытаных заявілі, што гатовыя падтрымаць мясцовую ўладу. У сацыяльных сетках рэйтынг яшчэ ніжэй. Цікава тое, што галасаванне на старонцы ананімнае, а ў сацыяльных сетках прагаласаваць ананімна было немагчыма. На старонцы ў апытанні ўзялі ўдзел 264 чалавека, у «Аднакласніках» ды «уКантакце» – 492, непасрэдна на вуліцы – 117, з якіх падтрымаць уладу гатовыя толькі дзве асобы.

У чым прычына таго, што людзі настроеныя да ўлады так радыкальна?

Прычына простая: у Рагачове разваленыя ўсе прадпрыемствы, тут не засталося нічога жывога. Апошняе прадпрыемства, якое працуе – РМКК (Рагачоўскі малочна-кансервны камбінат, дзе робяць легендарную згушчанку. – Заўв. «Белсат»), там засталося 2 тыс. працоўных месцаў. Калі гэтае прадпрыемства стане, увесь горад застанецца без працы. Ужо сёння няма дзе працаваць: беспрацоўе дасягае 20 – 30 %.

Вы кажаце, што 62 % людзей гатовыя галасаваць на альтэрнатыўнага кандыдата. А ці ёсць такая альтэрнатыва?

Такая альтэрнатыва ёсць. Мы прадставім яго мясцовай грамадскасці заўтра-паслязаўтра. Гэта былы супрацоўнік малочнага камбінату, маркетолаг, эканаміст з вышэйшай адукацыяй, які мае праграму, як вывесці рэгіён з крызісу. Мы не кажам пра ўсю Беларусь – нам б са сваймі праблемамі разабрацца.

Наколькі гэтым лічбам можна давяраць? Мы не навязваем думку, што гэтыя людзі прагаласуюць за альтэрнатыўнага кандыдата, а проста канстатуем факт: было апытана n-ная колькасць людзей, з іх 62 % чакаюць альтэрнатывы, то бок уцямнай адэкватнай альтэрнатывы, як развіваць рэгіён і што рабіць далей.

Калі рэгіён будзе развівацца так, як ён развіваецца – то бок, стаяць на месцы, – ці можна нешта адбыцца ў горадзе?

Мяркую, урэшце гэта прывесці да народнага бунту на лакальным узроўні. Прыгадайце, як пачынаўся ўва Украіне Майдан, тыя падзеі, якія былі за год і два года да Майдана. Там адбываліся маленькія сутычкі ў такіх маленькіх гарадах, як Рагачоў – калі штурмавалі РУУС у адным з пасёлкаў у Заходняй Украіне. Вазьміце пратэсты прадпрымальнікаў у Менску: там ж былі ў асноўным людзі з рэгіёнаў. Незадаволенасць у рэгіёнах нашмат большая, чым у Менску.

Вы мяркуеце, што беларускі Майдан магчымы ў сувязі з гэтай незадаволенасцю?

Мяркую, што калі такая сітуацыя і ў іншых рэгіёнах – так. Прычым нашмат раней, чымся некаторыя думаюць.

Поўную размову глядзіце ў відэа.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/ogOfiaZ9yqg”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў