Дзякуючы Трампу Twitter ператварыўся ў эфектыўны інструмент маркетынгу, заяўляюць аналітыкі

video

Фота Twitter

Трамп дапамагае росту папулярнасці сацыяльнай сеткі Twitter, цытуе therunet.com уплывовае выданне bloomberg.com

Выказванні прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў Twitter уплываюць на кошт акцый кампаніяў. Пры гэтым бізнесовыя аналітыкі лічаць, што і сама платформа стала больш папулярнай дзякуючы актыўнасці палітыка.

Кіраўнік ЗША ўвесь час робіць новыя запісы ва ўласным мікраблогу. Ён каментуе навіны, якія зʼяўляюцца ў медыях. Грынфілд Рычард, аналітык уплывовай фінансавае кампаніі BTIG, якая, сярод іншага, спецыялізуецца на даследаваннях і інвестыцыйна-банкаўскіх паслугах,  адзначае:

«Гэта дае сацыяльнай сетцы другі шанец, каб прыцягнуць і ўтрымаць карыстальнікаў».

У той жа час, выказванні Трампа ператвараюць у Twitter «велізарны маркетынгавы інструмент» для кампаніяў, дадае ён.

Грынфілд адзначыў, што з пачатку году колькасць запамповак прыкладання Twitter для IOS прыкметна ўзрасла. Па дадзеных даследавання CivicScience, павялічылася і аўдыторыя.

«Твіты Трампа не толькі дазваляюць яму наўпрост звяртацца да амерыканцаў, але і ўплываюць на меркаванні спажыўцоў па ўсім свеце», – лічыць Рычард Грынфілд.

Колькасць падпісчыкаў Трампа ў сацыяльнай сетцы Twitter з пачатку гэтага году ўзрасла амаль на 6 млн. і дасягнула 24,3 млн. асобаў.

Паводле прадстаўнікоў самой сацыяльнай сеткі, прэзідэнт Штатаў ніяк не паўплываў на рост колькасці карыстальнікаў і час, якое яны праводзяць на сайце.

Пры гэтым, у параўнанні з мікраблогам Трампа ў Твітэру, на Барака Оўбаму падпісана ў чатыры разы больш карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. А пастоў у экс-лідара Злучаных Штатаў у два разы меней.

ВД, паводле therunet.com

Глядзі таксама
Каментары