Дзякуючы грошам ЕЗ Польшча выйшла на першае месца ў свеце па экспарце шампіньёнаў


Еўрапейцы з’ядаюць каля мільёна тон грыбоў у год, траціна з іх мае польскае паходжанне.

Бізнесмены суседняй Польшчы ўдала карыстаюцца магчымасцямі, якія дае знаходжанне іх краіны ў Еўразвязе. Напрыклад, Польшча стала найбуйнейшым вытворцам шампіньёнаў у Еўропе і найбуйнейшым экспарцёрам гэтых грыбоў у свеце – дзякуючы грошам ЕЗ. Значэнне дапамогі Еўразвязу ў такім дасягненні адзначае старшыня групы вытворцаў «Pieczarka Centrum» Дар’юш Выхавалэк.

«Калі мы пачалі вырошчваць грыбы, то хутка зразумелі, што не дастаткова толькі вырабляць прадукт, а каб яго прадаць, трэба яшчэ і адпаведна запакаваць. Таму наступнай ідэяй было стварыць уласную інфраструктуру, якая дазволіць упакоўваць і высылаць грыбы кліентам», – адзначае Дар’юш Выхавалэк.

На ўсе гэтыя памеры Еўразвяз прызначыў датацыю ў памеры 75 % ад інвестыцыі.

Паводле статыстыкі, у год еўрапейцы з’ядаюць каля тоны грыбоў. Трэцяя частка з іх паходзіць з Польшчы. Як адзначае Pap.pl, спажыўцы перасталі лічыць грыбы карысным прадуктам.

НМ, belsat.eu, паводле Pap.pl

Глядзі таксама
Каментары