Дзякуючы «Белсату» ў дамах берасцейцаў аднавілася праца ліфтаў


Мясцовыя камунальнікі для ашчаджэння сродкаў папрасілі «Берасцеліфт» адключыць ліфты ў чатырох 20-павярховіках.

19 траўня belsat.eu апублікаваў навіну пра адключэнне грузавых ліфтаў у дамах № 318, 320, 334, 336 на вул. Маскоўская ў Берасці. Пасля публікацыі на нашай старонцы жыхарам уключылі грузавы ліфт, але адключылі адзін з двух звычайных.

Камунальнікі адмовіліся даваць каментары нашым карэспандэнтам. Затое карыстальнікі парту «Виртуальный Брест» ахвотна каментуюць рашэнне берасцейскіх камунальнікаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”202530″ img_size=”large”][vc_column_text]Самыя ж камунальнікі спасылаюцца на ўказ кіраўніка Беларусі і просяць пацярпець.

«У адпаведнасці з дадаткам № 1 да ўказу кіраўніка Беларусі за 23 сакавіка 2016 г. № 107 «Аб аплаце жыллёва-камунальных паслугаў» вызначаныя дапушчальныя тарыфы (кошты) на жыллёва-камунальныя паслугі і памеры кампенсацыі выдаткаў арганізацыяў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання ў шматкватэрных жылых дамах. Па выніках працы за першы квартал 2016 года выдаткі КУП ЖРЭУ Берасці за электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў, і працу абсталявання ў шматкватэрных жылых дамах, значна перавысілі памер выдаткаў, якія кампенсуюцца насельніцтвам. Для ашчаджэння энергарэсурсаў і скарачэння стратаў распрацаваныя адпаведныя захады. Адным з іх зʼяўляецца аптымізацыя працы ліфтаў. У дамах павышанай павярховасці, у якіх устаноўлены два і больш ліфта, «Берасцеліфт» адключыў адзін з іх. Гэта вымушаная захада і, магчыма, часовая. Просім грамадзянаў паставіцца з паразуменнем да сітуацыі, якая склалася».

У гарвыканкаме берасцейцам таксама прапаноўваюць быць цярплівымі. Колькі давядзецца цярпець, у мясцовай мэрыі не ведаюць.

«У суботу размаўляў са старшынём берасцейскага гарвыканкаму. Ён мне сказаў – цярпіце! Я кажу, чаму мы мусім цярпець? У нас людзі інваліды ў доме, шмат шматдзетных сем’яў. Ліфт працуе з перабоямі, ён кажа: мы разбіраліся і вам двух ліфтаў дастаткова. На якой падставе? Мы плоцім за абодва ліфта, цяпер адзін ліфт нам адключылі нібыта з нашае згоды. Ніхто на гэта не пагаджаўся», – распавядае жыхар дому № 336 на вул. Маскоўская.

Зранку 26 траўня нашыя карэспандэнты зноў затэлефанвалі ў берасцейскі ЖРЭУ. Чыноўнікі папрасілі гадзіну, каб разабрацца, а потым перасталі падымаць слухаўку. Затое пасля абеда ува ўсіх чатырох дамах зноў запрацавалі ўсе тры ліфты. А камунальнікі зноў паспрабавалі апраўдацца, маўляў, эканамічна эфект ад адключэння ліфтаў аказаўся нязначны. Журналістам belsat.eu жыхары дамоў выказалі падзяку.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў