«Дзякуй, што не распаўсюджвалі фэйк»: зорка фільму «Таксі» пракаментаваў бойку з беларусамі


Французскі актор Самі Насэры заявіў, што пасля бойкі ў караоке-бары «Voice» у Маскве адчувае сябе добра. Пра гэта зорка кінасерыі «Таксі» напісаў у сваім «Instagram’е».

«Пасля фальшывага паведамлення аб маёй смерці некалькі тыдняў таму, дзякуй усім, што не распаўсюджвалі фэйк пра маю траўму галавы. Са мной усё ў парадку», – адзначыў Насэры.

Раней паведамлялася, што лекары дыягнаставалі ў яго закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

Паводле interfax.ru, бойку з акторам распачалі беларусы. Расейскае «Федеральное агентство новостей» паведаміла, што актор і адзін з наведнікаў бару не падзялілі мікрафон для караоке.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў