Дзве гарадзенкі вярнулі ў банк $ 900


Касірка аднаго з банкаў выдала кліентам на $ 900 больш, чымся трэба. Дзве жанчыны вярнулі грошы, калі пабачылі відэа з камер назірання, якія выклалі ў інтэрнэт гарадзенскія міліцыянты.

Кліенткі банку самі патэлефанавалі ў міліцыю і патлумачылі, што грошы не пералічвалі, пакуль выпадкова не пабачылі ў сеціве навіну пра сябе.

Банк паабяцаў узнагародзіць жанчын. Тым часам ужо нават пасля таго, як грошы вярнулі, у міліцыю працягвалі званіць людзі, што пазналі на фота і відэа двух гарадзенак.

МЛ, паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў