«Дзве душы беларуса б’юць адна адной то ў нос, то ў макаўку»


Чаму ж і беларусам не зарабляць на сваёй адметнасці?

Для адных беларушчына – нешта старое, зымшэлае, як бабулін абрус, што саромеюцца паслаць перад гасцямі. Самае перадавое для іх – гарадское, новае, фабрычнае. Для іншых ж беларушчына – гэта як боства, нешта высокае і таемнае, да чаго нельга дакранацца голымі рукамі, а можна толькі акаджваць фіміямам ды ладанам. Барані Божа, каб нехта нейкія майкі ці кашулі з беларускімі сімваламі зрабіў. Як можна? Зноў дзве душы беларуса, апісаныя класікамі, ніяк не могуць утаймавацца, наносячы адна адной удар то ў нос, то ў макаўку.

Чытайце больш у аўтарскім праекце Віктара Шукеловіча «Шуканні».

Глядзі таксама
Каментары