У фінскім горадзе Турку мужчына напаў з нажом на мінакоў і забіў дзве асобы. Восем чалавек атрымалі раненні, паведамілі у мясцовай паліцыі агенцтву «Reuters» .
Па справе аб нападзе затрыманы адзін падазраваны. У паліцыі ўдакладнілі, што пакуль невядома, ці звязаны інцыдэнт з міжнародным тэрарызмам.
Праваахоўнікі таксама паведамляюць, што вядзецца пошук яшчэ некалькіх падазраваных.
ЮВ, belsat.eu