Дзмітрыю Вішталюку за забойства лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай прысудзілі 23 гады пазбаўлення волі


Дзмітрый Вішталюк. Фота TUT.BY

Менскі гарадскі суд прызнаў 29-гадовага Вішталюка вінаватым у асабліва жорсткім забойстве і крадзяжы. Пакаранне мужчына будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Бацькі Балыкінай прасілі суд вынесці Вішталюку смяротны прысуд.

Таксама ён павінен выплаціць сваякам забітай матэрыяльную кампенсацыю ў 539 млн. рублёў.

Раней хлопец цалкам прызнаў сваю віну. У момант забойства ён быў пад уплывам наркотыкаў.

Юлія Балыкіна знікла напрыканцы кастрычніка 2015 года. Яна не вярнулася дадому і перастала выходзіць на сувязь. Праз некалькі дзён па падазрэнні ў забойстве спартсменкі міліцыя затрымала ейнага знаёмага. Паводле следства, Вішталюк забіў Балыкіну з-за канфлікту, які ўзнік падчас рамонту кватэры спартоўкі. Злачынца нанёс ёй 12 удараў малатком, прычым 11 з іх – па галаве.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары