Дзмітрый Кісялёў сказаў пра Оўбаму, што той «махае рукамі, як у джунглях»


У нядзельнай праграме «Вести недели» 20 лістапада паказалі сюжэт пра сустрэчу прэзідэнта ЗША Барака Оўбамы з абраным прэзідэнтам Доналдам Трампам, у якім вядоўца Дзмітрый Кісялёў сказаў: «Оўбама, размахваючы рукамі, нібыта ён у джунглях, чапляў Трампа». Як піша The Moscow Times, пазней ролік пераагучылі: словы «нібы ён у джунглях» замянілі на «нібы на пленэры».

Дзмітрый Кісялёў у каментары выданню патлумачыў, што змяніў сюжэт, каб пазбегнуць «параўнання Оўбамы з малпай», якое, паводле яго калегаў пасля першай трансляцыі праграмы, узнікла з-за згадкі джунгляў.

У інтэрнэце цяпер ёсць тры версіі роліка. Варыянт са згадваннем джунгляў апублікаваны на афіцыйным канале «Расея 24» на Youtube, пры гэтым ролік даступны толькі па спасылцы. У гэтай версіі Кісялёў перад кадрамі з Белага домам стаіць на нагах. На сайце «Вестей» выкладзеная версія са згадваннем пленэра; там вядоўца перад кадрамі з Белага дому сядзіць за сталом, і першыя некалькі секунд у яго не працуе мікрафон. На асобным сайце праграмы «Вести недели» выкладзены трэці варыянт – са згадваннем пленэра, Кісялёў сядзіць за сталом і няма праблем з гукам.

Замена джунгляў на пленэр – не адзіная змена ў тэксце: у сюжэце таксама зʼявіліся словы пра тое, што «Оўбама, сеўшы, рассунуў ногі і прыняў не зусім належную позу, забароненую нават у нью-ёркскім метро, паколькі яна счытваецца як спроба мужчынскага дамінавання».

ДР belsat.eu паводле the moscow times, meduza.io

Глядзі таксама
Каментары