Выбары-2015. Дзмітрыеў: На акцыю супраць расейская авіябазы Караткевіч ніхто не запрасіў, але мы далучымся

video

Чарговая дыскусія перавыдвыбарчых відэадэбатаў на «Белсаце».

Гаворым пра выклікі, якія ўзніклі перад нашай краінай, як яны ўзмацняцца пасля 11 кастрычніка і як дэмакратычныя сілы збіраюцца адказваць на іх.

Мы запрасілі ў студыю лідараў палітычных і грамадскіх рухаў Беларусі:

Анатоль Лябедзька – старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі;

Андрэй Дзмітрыеў – кіраўнік перавыбарчага штабу Таццяны Караткевіч;

Сяргей Калякін – лідар партыі «Справядлівы свет»;

Віталь Рымашэўскі – сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі»;

Ігар Лялькоў – намеснік старшыні Партыі БНФ.

«11 кастрычніка, па сутнасці, улады пакінулі нам толькі адну магчымасць выказаць свой пратэст супраць суцэльнай хлусні, якая адбываецца і на тэлебачанні, і ў прэсе, і, на жаль ужо, нават у асяроддзі апазіцыі. Альбо падтрымаць фарс, які называецца «выбарамі», альбо яго праігнараваць. Дык вось я заклікаю ўсіх неабыякавых людзей Беларусі быць на выбарчых участках толькі ў адной якасці – у якасці незалежнага назіральніка», – заявіў Віталь Рымашэўскі падчас размовы.

Яго падтрымаў і Сяргей Калякін, які пойдзе на выбарчы ўчастак у якасці назіральніка.

«У мяне ўражанне, што многія людзі ўсё ж пойдуць на выбары, але пойдзе іх не вельмі вялікая колькасць. У гарадах будзем мець яўку на мяжы 50 адсоткаў. Пойдуць на выбары не таму, што будуць нешта вырашаць: шмат хто пойдзе па звычцы, таму што проста трэба, каб за іх не прагаласавалі», – заўважыў Сяргей Калякін.

Падчас дыскусіі закранулі і тэму размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай авіябазы. Ці прыйдзе на пікет супраць базы 4 кастрычніка кандыдатка на прэзідэнцтва Таццяна Караткевіч, запытаўся вядоўца Дзмітрый Гурневіч. На што кіраўнік яе перадвыбарчага штабу Андрэй Дзмітрыеў адказаў:

«Да нас ніхто не звярнуўся, ніхто не запрасіў, але ў Таццяны Караткевіч ёсць пэўны графік, які выбудаваны. Але мы далучымся, я абавязкова прыду».

Цалкам размова – у відэа вышэй.

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 1. Якім чынам сёлетнія выбары зменяць нашае жыццё?

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 2. Эканоміка

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч.3. Беларусь і знешнепалітычная сітуацыя ў рэгіёне

Глядзі таксама
Каментары