Дзмітрыеў: «Гавары праўду» – апазіцыя, але з выбарнікамі гэтае слова не ўжываем

video

Валер Руселік задаў Андрэю Дзмітрыеву «прынцыповае пытанне»: ці можна ўсё ж адносіць кампанію «Гавары праўду» да апазіцыі?

«Мы безумоўна зʼяўляемся дэмакратычнай сілай, мы апазіцыя. Мы не выкарыстоўваем гэтае слова з выбарнікамі, бо на сённяшні дзень яно дыскрэдытаванае ўладамі і часткова дзеяннямі самой апазіцыі. Мы кажам «альтэрнатыва». І паглядзіце, сёння ў дэмакратычных сілах шмат хто ўзяў на ўзбраенне нашую стратэгію мірных пераменаў, стратэгію ўдзелу, а не байкоту. Гэта вельмі добра», – заявіў Андрэй Дзмітрыеў у эфіры «Белсату».

Як Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч агітавалі на парламенцкіх выбарах

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары