Дзмітрыеў абяцае арганізоўваць выступы звычайных беларусаў з трыбуны ў Палаце прадстаўнікоў


Кандыдат на парламенцкіх выбарах ад кампаніі «Гавары праўду» мае план, як абудзіць сонныя пасяджэнні беларускага парламенту.

«У парламенце я не буду маўчаць, не буду паслухмяна падымаць руку. Я заўсёды буду казаць пра тое, пра што распавядаюць мне людзі, а часам нават прыводзіць гэтых людзей, каб казалі яны», – сказаў Андрэй Дзмітрыеў падчас перадвыбарчых дэбатаў на «Белсаце».

Андрэй Дзмітрыеў балатуецца па Дзяржынскай акрузе № 71, у якой жыве сам. Шэсць гадоў таму ён з’ехаў з Менску.

«Я зразумеў, што я раней па Беларусі ездзіў, як турыст: прыгожая прырода, ветлівыя людзі. Я не разумеў, якая велізарная розніца, які разрыў паміж Менскам і рэгіёнамі сёння. Ён – у простых рэчах. У дарогах, у тым, што сёння вельмі кепскі ўзровень аховы здароўя. Я выклікаю дзіцяці «хуткую», і прыязджае «бохан». Вы думалі, пэўна ў Менску, што яе ўжо спісалі даўно. Але не, яе проста аддалі ў рэгіёны», – зазначыў кандыдат на дэпутацтва ад кампаніі «Гавары праўду!».

kalakin kanius padhol

Сяргей Калякін, Ганна Канюс, Уладзімір Падгол

Андрэй Дзмітрыеў удзельнічаў у дэбатах разам са старшынём Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным (Аршанская гарадская акруга № 25), прадстаўніцаю Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганнаю Канюс (Берасцейская ўсходняя акруга №3), намеснікам старшыні руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам (Калінаўская акруга №108) ды Уладзімірам Падголам з Партыі БНФ (Старавіленская выбарчая акруга №105).

Глядзець дэбаты цалкам:

Глядзіце перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» штодня пасля 21:00 па тэлевізары і ў анлайн-трансляцыі на нашай старонцы.

Глядзець перадвыбарчыя дэбаты на іншыя тэмы

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары