Дзіця ў школе зламала руку. На выхавальніцу завялі крымінальную справу


Пракуратура Светлагорскага раёну правяла праверку па факце няшчаснага выпадку, які адбыўся са школьнікам у лістападзе, піша выданне ranak.by.

«Выхавальніца пакінула дзяцей без нагляду падчас прагулкі. У выніку маленькі хлопчык паваліўся і зламаў руку», – кажа намеснік пракурора Светлагорскага раёну Сяргей Таболіч.

Светлагорскае раённае аддзяленне Следчага камітэту распачало крымінальную справу па ч.1 арт.165 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да выхавальніцы, якая неналежным чынам выканала абавязкі па бяспецы жыцця і здароўя дзяцей. Жанчыне пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

ЮВ, belsat.eu, паводле ranak.by

Стужка навінаў