Пры лабавым сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў «Фольксваген-Пасат» і «Аўдзі-80» ля вёскі Чэрні ў аўтамабілі «Аўдзі-80» былі заціснуты кіроўца і дзіця.
Пасля прыбыцця на месца здарэння работнікі МНС, скараціўшы рэмень бяспекі, вызвалілі з аўтамабіля хлопчыка 2009 г.н., які з траўмамі шпіталізаваны ў Берасцейскую дзіцячую абласную лекарню.
Кіроўца аўтамабіля, 1981 г.н., дэблакаваны пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Яго даставілі з траўмамі ў Берасцейскую абласную лекарню.
ВД, паводле mchs.gov.by