Дзіця бавілася ў чалавека-павука і сарвалася з 10 паверху. Хлопчыка ў палёце злавіў сусед


7-гадовы хлопчык сумаваў дома. Маці пакінула яго на 15 хвілінаў, закрыўшы ў кватэры. Дзіця захацела пайсці пагуляць на вуліцу.

Здарэнне адбылося ў сталіцы Казахстану Астане. Хлопец апрануўся, выйшаў на гаўбец, выразаў маскітную сетку нажом і хацеў спускацца, але павіс на парэнчах.

Першымі яго пабачылі наведнікі кавярні. Паводле відавочцаў, хлопец правісеў 20 хвілінаў.

Людзі нацягнулі коўдру і збіраліся лавіць дзяця, але на крыкі з вакна 9-га паверху выглянуў сусед.

Пакуль хлопчык вісеў, мужчына па пояс вылез з акна, выцянуў рукі і спрабаваў супакоіць яго словамі. Праз 15 секундаў Арцём Караеў яго злавіў.

Арцём Караеў распавёў, што хлопец быў спакойны і не плакаў. Затое ягоная маці, назіраўшая за сынам знізу, страціла прытомнасць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў