Польшча прыпыніла працэс экстрадыцыі былога беларускага міліцыянта


Дзмітрый Коўш працаваў спецыялістам па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ў Горадні. Ён сцвярджаў, што быў пад прыцэлам КДБ і быў вымушаны таемна збегчы ў Польшчу. Аднак беларускія спецслужбы не забыліся пра яго і патрабуюць выдаць уцекача.

Упершыню Коўш «нарваўся» на спецслужбы, калі ў 2012 годзе паінфармаваў начальства пра выпадкі фальсіфікацыі падчас выбараў у камісіі, якую ахоўваў. Пасля ён выявіў кантрабанду кампутараў – аднак аказалася, што кантрабандыст супрацоўнічаў з КДБ. Яго папрасілі маўчаць. Ён адмовіўся. У жніўні 2013 года «выпадкова» пад яго домам знайшлі торбу з некалькімі сотнямі долараў.

Жонка былога міліцыянта Святлана кажа, што КДБ змусіла сілай даць паказанні інфарматара Каўша, які абвінаваціў яго ў атрыманні хабару ў абмен на прыпыненне адной са справаў.

КДБ не забывае

Міліцыянт, ведаючы, што можа трапіць у турму, збег у Санкт-Пецярбург, а затым адтуль незаконна перасек мяжу і прыехаў у Польшчу. Там ён адразу звярнуўся па палітычны прытулак і атрымаў дадатковую ахову, то бок статус, які абараняе яго «у сфабрыкаванай крымінальнай справе ці абвінавачванні ў неканстытуцыйных дзеяннях, шпіянаж і здрадзе».

Мінула некалькі гадоў, і, здавалася, што справа сціхла. Коўш адкрыў бізнес, перавёз жонку і двух маленькіх дзяцей. Аднак 7 сакавіка польскія ўлады атрымалі дакументы з Упраўлення Беларускай Генеральнай пракуратуры, паводле якіх у адпаведнасці з пагадненнем аб прававой дапамозе 1994 года, запатрабавалі арыштаваць былога міліцыянта і выдаць Беларусі. Каўша арыштавалі ў Варшаве і змясцілі ў адну з гарадскіх турмаў, у якой ён дагэтуль знаходзіцца.

Хуткая дарога да экстрадыцыі

Прыцягвае ўвагу праца польскіх праваахоўных органаў і судоў, якія гэтак аператыўна адрэагавалі на просьбу беларускага боку.

9 сакавіка Коўш стаў перад акруговым судом у варшаўскім раёне Прага, дзе захаду стрымання замянілі на арышт да 4-га ліпеня. У той жа час, беларускі пракурор адправіў на дакументы, неабходныя для выдачы. Абскарджанне рашэння аб арышце адбылося 3 красавіка ў Варшаўскім апеляцыйным судзе.

Праз дзень прайшло слуханне ў акруговым судзе раёну Прага, які задаволіў просьбу аб выдачы.

У суддзяў было менш чым 24 гадзіны, каб азнаёміцца з дакументамі Апеляцыйнага суда. Суд прыняў рашэнне так хутка, хоць і не меў меркавання з Упраўлення па справах замежнікаў, якое настойліва раіла не перадаваць затрыманага Беларусі.

Напрыклад, суд не прыняў да ўвагі артыкул 604 пункт 7 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Польшчы пра тое, што нельга выдаваць асобу, калі ёсць «абгрунтаваныя асцярогі, што дзяржава, якая запрасіла экстрадыцыі, можа парушыць свабоды і правы асобы, якую выдаюць».

Помста КДБ

Упраўленне па справах замежнікаў лічыць, што справа, узбуджаная супраць Каўша ў Горадні можа быць элементам помсты КДБ за раскрыццё злачынных інтарэсаў спецслужбаў. Сваякі арыштаванага таксама баяцца, што справа аб хабары – гэта толькі прэтэкст, каб перацягнуць яго ў Беларусь, хоць і так за гэта яму пагражае да 17 гадоў турмы.

У Беларусі яго могуць абвінаваціць, напрыклад, у шпіянажы альбо здрадзе за тое, што як афіцэр, носьбіт дзяржаўнай таямніцы, збег у Польшчу.

Сваякі Каўша таксама адзначаюць, што польскія і беларускія ўлады вельмі хутка абменьваюцца інфармацыяй. Гарадзенскія міліцыянты амаль адразу ведалі пра яго затрыманне ў Польшчы і цешыліся з гэтай нагоды.

На перагляд

У выніку Варшаўскі апеляцыйны суд усё ж прыняў пад увагу абставіны справы і вярнуў яе на новы разгляд у суд першай інстанцыі. Прасіў гэтага не толькі абарона – адвакат Аляксандра Пшэхерска, але нават прадстаўнік пракуратуры, які выказаў меркаванне, што суд не даследаваў доказы. Пракурор аднак захаваў меру ўтрымання пад вартай.

Суддзя Эва Этхон накіравала справу назад у раённы суд і пастанавіла вызваліць затрыманага пры ўмове, што ён заплаціць залог у памеры 30 тысяч злотых. Каўшу забаранілі выезд з краіны і раз у тыдзень ён павінен прыходзіць у паліцэйскі ўчастак. Паводле адваката, наступнае слуханне ў акруговым судзе павінна адбыцца на працягу 30 дзён.

Экстрадыцыя з парушэннем міжнароднага і польскага заканадаўства

Аляксандра Пулхні з арганізацыі “Stowarzyszenie Interwencji Prawnej”, якая дапамагае ўцекачам, падкрэслівае, што экстрадыцыя Дзмітрыя Каўша парушае не толькі Крымінальна-працэсуальны кодэкс, але і артыкул 3 Еўрапейскай канвенцыя аб абароне правоў чалавека, які забараняе катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, якому могуць падвергнуць Каўша пасля экстрадыцыі ў Беларусь.

Актывістка падкрэслівае, што кіраўнік Упраўлення іншаземцаў прадбачыў, што супраць Каўша выдадуць запыт аб выдачы на ​​падставе сфабрыкаванай справы. Яна таксама адзначыла, што ўлады ў недэмакратычных краінах любяць выкарыстоўваць спісы Інтэрполу для пераследу нязручных для іх людзей.

Фатальнае пагадненне

Польска-беларускае пагадненне аб прававой дапамозе стала прычынай скандалу ў 2011 годзе, калі Генеральная пракуратура Польшчы на яе аснове адправіла беларускім уладам выпіскі з рахункаў, якія належаць праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. У сітуацыі, калі яго арганізацыяй «Вясна», яка абараняе правы чалавека, знаходзілася па-за законам, гэта быў адзіны спосаб, праз які ён мог атрымаць замежныя гранты. Тады актывіста прыгаварылі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі за ўтойванне даходаў і вызвалілі пасля трох гадоў турмы. Пагадненне падпісалі ў 1994 годзе, калі Беларусь яшчэ не карысталася славутасцю аўтарытарнай дзяржавы, дзе часта парушаюць правы чалавека.

ЯБ belsat.eu/pl

Стужка навінаў