«Dzieciuki» прэзентавалі новы кліп – пра Курапаты і Хатынь


Гарадзенскі гурт у песні «Сумнае рэгі» ставіць знак роўнасці паміж злачынствамі нацыстаў і камуністаў. Сёння на партале «Tuzin.fm» адбылася прэм’ера кліпу, які здымалі ў Курапатах і Хатыні.

«У песні згадваецца Хатынь як сімвал усіх спаленых вёсак Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Гэтае месца стала культавым дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. У адрозненні ад Курапатаў – месца, якое стала сімвалам сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, памяць пра якое дзяржаўныя структуры намагаюцца больш схаваць, чым падтрымаць. Гэтай песняй мы ўшаноўваем памяць усіх бязвінна загінулых ад фашыстоўскага і бальшавіцкага рэжымаў», – сказаў у інтэрв’ю рэсурсу «Tuzin.fm» аўтар песні Дзяніс Жыгавец.

Кліп на песню «Сумнае рэгі» знялі Алесь Залеўскі і Яўген Шапчыц. У відэа задзеяныя менскія акторы.



Гэта трэці кліп гурту «Dzieciuki». Першы – да песні «Лясныя браты» – быў прэзентаваны на старонцы «Белсату».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў