У Польшчы збіраюць грошы на чачэнскіх уцекачоў з вакзалу ў Берасці


Без сродкаў на харчы, цёплай вопраткі і даху над галавой – гэтак цягам некалькіх месяцаў выглядае жыццё ўцекачоў з Каўказу, якія цяпер жывуць на берасцейскім вакзале.

Уцякаць з Каўказу ў Еўразвяз чачэнцаў (а іх у Берасці – абсалютная большасць) прымушае страх перад рэпрэсіямі з боку ўладаў, якія за крытыку ў свой бок або за далучэнне да ісламскіх радыкалаў распраўляюцца звычайна з усёй сям’ёй вінаватага.

Яшчэ адна група мігрантаў – жанчыны з дзецьмі: галеча прымушае некаторых чачэнцаў прадаваць уласных непаўналетніх дачок.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=oEe5N3MolDI”][vc_column_text]У Берасці цяпер знаходзіцца больш за 1500 уцекачоў, і іх лічба павялічваецца. Сярод некалькіх дзясяткаў асобаў, якія штодня спрабуюць перакрочыць беларуска-польскую мяжу, польскія памежнікі ўпускаюць толькі пару чалавек. Іншым застаецца спачатку выдаткаваць на гатэлі або здымныя кватэры ўсе грошы, а потым апынуцца на берасцейскім вакзале.

Начлег на вакзале прыводзіць да прастуды, але пагражае таксама грыпам (зафіксавана ўжо некалькі дзясяткаў выпадкаў). Уцекачы пакутуюць таксама ад больш цяжкіх хваробаў: раку (7 чалавек), гепатыту (2), эпілепсіі (7). У чацвярых людзей выяўлены ВІЧ. Пяць жанчын – цяжарныя. У мноства асобаў пасля катаванняў развіліся псіхічныя захворванні. Дзяржаўныя шпіталі адмаўляюць уцекачам у дапамозе. Прыняць чачэнцаў маглі б прыватныя клінікі, аднак ува ўцекачоў няма на гэта грошай.

Гэтак сітуацыю апісвае беларуска Кацярына Ерусалімская, былая журналітска «Белсату», якая жыве цяпер у Варшаве. Дзяўчына каардынуе збор сродкаў на медычную дапамогу, адзенне і харчы для чачэнцаў.

«Мы ўсе можам дапамагчы. Уцекачы з Каўказу – гэта перадусім людзі, якія знаходзяцца ў нашмат горшай сітуацыі, чымся мы. Яны вельмі патрабуюць нашай дапамогі. Калі кожны з нас вырашыцца, мы можам уратаваць каму-небудзь жыццё або проста накарміць дзіцёнка», – кажа Ерусалімская.

Падчас кастрычніцкага збору цёплага адзення ў Варшаве сабралі 11 тонаў цёплых рэчаў, абутку, гігіенічных сродкаў, цацак і харчоў. Аказалася, аднак, што перавезці ўсё гэта ў Берасце практычна немагчыма праз суровыя мытныя правілы. Валанцёры спрабавалі вазіць гэта самастойна невялікімі партыямі, але перашкодай сталі кошты на чыгуначныя квіткі з Тэрэспалю ў Берасце.

Цяпер Кацярына Ерусалімская збірае грошы, каб набываць неабходныя чачэнцам рэчы непасрэдна ў Берасці.

ДД

Стужка навінаў