Шэсце на Дзяды прайшло ў Менску

photo

«Белсат» наведаў традыцыйную акцыю, прымеркаваную да Дня памяці продкаў.

Заяўнікам выступіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ, якая атрымала дазвол на правядзенне акцыі ад гарадскіх уладаў.

Некалькі дзясяткаў чалавек аб 11:30 рушылі ад гадзіннікавага завода ля Парка Чалюскінцаў у бок урочышча Курапаты.

Людзі прайшлі ходнікамі па маршруце пр. Незалежнасці — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі — МКАД.

A 14.45 у Курапатах, дзе праходзілі масавыя расстрэлы ў сталінскія часы, распачаўся мітынг. Яго адкрыў сакратар управы КХП-БНФ Валерый Буйвал, які зачытаў зварот Зянона Пазняка, старшыні партыі.

У акцыі ў Курапатах бяруць удзел некалькі соцень чалавек. За мітынгам здалёк назірае АМАП.

Афіцыйная частка мерапрыемтсва скончылася а 15:30, але мала хто пакінуў урочышча. Людзі працягвалі размаўляць, ускладаць кветкі і запальваць знічы.

Глядзі таксама
Каментары