Джыпы, матацыклы, катары: ЕЗ закупіў беларускім памежнікам тэхніку на € 2,5 млн


myazha10

Новая тэхніка для памежнікаў

Еўразвяз вылучыў Беларусі грошы на ўзмацненне мяжы з Украінай.

Ганаровая цырымонія перадачы тэхнікі і абсталявання адбылася 13 кастрычніка ў Пінску.

На ўрачыстасцях прысутнічалі кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі і іншыя асобы з айчынных і замежных арганізацыяў.

myazha9

Беларускім памежнікам, якія ахоўваюць дзяржаўную мяжу з Украінай, перадалі 9 пазадарожнікаў «WV Amarok», па 11 матацыклаў і квадрацыклаў беларускай вытворчасці, балотаход, два патрульных катары, 6 хуткасных надзіманых лодак і інш. На ўсё гэта выдаткавалі суму каля 2,5 млн еўраў.

Дакладна такая ж самая тэхнічная дапамога будзе аказаная Еўразвязу і ўкраінскаму боку.

Акрамя таго, у з абодвух бакоў мяжы будуць арганізаваныя аператыўныя цэнтры, у якіх беларускія і ўкраінскія памежнікі змогуць адсочваць сітуацыю на мяжы ў рэжыме онлайн.

myazha8

Па словах прадстаўнікоў Еўразвязу, гэтыя меры накіраваныя на перадухіленне незаконнай міграцыі і бяспецы асобаў, якія легальна перасякаюць межы.

Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падвышэнне эфектыўнасці аховы зялёнай і воднай дзяржмяжы паміж Беларуссю і Украінай» (СУРКАП, 2-гі этап) рэалізуецца з красавіка 2014 года.

Бюджэт праекту склаў 5,35 млн еўраў на Беларусь і Украіну ў роўных прапорцыях. Праект сафінансавала МУС Румыніі, Міжнародная арганізацыя па міграцыі і памежныя ведамствы Беларусі і Украіны.

Акрамя тэхнічнага забеспячэння, праект прадугледжвае навучанне і стажыроўкі беларускіх і ўкраінскіх памежнікаў у адпаведных службах краінаў Еўразвязу.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары