Джоні Холідэй, «французскі Элвіс», памер ва ўзросце 74 гадоў


Пра смерць французскай рок-зоркі паведаміла медыям у сераду раніцай ягоная жонка. Джоні Холідэй памер ад анкалагічнага захворвання ва ўзросце 74 гадоў, паўвека з якіх правёў на сцэне.

У Францыі Джоні Холідэй заставаўся на працягу ўсёй сваёй музычнай кар’еры найбольш папулярным спеваком. 18 яго кружэлак сталі плацінавымі. За мяжой яго ведалі, як «французскага Элвіса Прэслі», рок-музыку, а таксама актора.

Яго жонка Летыцыя паведаміла ўночы на сераду агенцыі AFP: «Джоні Холідэй пакінуў нас. Пішу і не веру ў гэта. Але гэта так. Майго мужа больш няма. Ён пакінуў нас уночы так, як ён правёў усё сваё жыццё, смела і годна. Да апошняга моманту, ён супрацьстаяў хваробе, якая грызла яго на працягу месяцаў, усіх нас навучаючы жыццю. Сэрца так моцна білася ў целе рокера, які ўсё сваё жыццё без выключэнняў пражыў для сваёй публікі, для тых, хто ім захапляўся і любіў яго».

Джоні Холідэй з жонкай Летыцыяй на Каннскім фестывалі ў траўні 2009 году.

Джоні Холідэй памер ва ўзросце 74 гадоў ад раку лёгкіх. З захворваннем ён змагаўся, рыхтуючы да выхаду новы альбом і новы міжнародны тур.

За сваю музычную карʼеру Джоні Холідэй правёў больш за 400 турне, прадаў больш за 80 мільёнаў кружэлак.

«Францыя прачынаецца ў жалобе», – кажуць вядоўцы французскага тэлебачання.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў