Джон Керы крытыкуе Трампа за злоўжыванне «Twitter». Будучы прэзідэнт ЗША вызначыўся з «тупымі» і «дурнямі»


Дзяржсакратар ЗША мяркуе, што прэзідэнт-элект Дональд Трамп не павінен выкарыстоўваць «Twitter» для абмеркавання пытанняў вонкавай палітыкі Злучаных Штатаў. Пра гэта Джон Керы заявіў у інтэрвʼю «ABC News».[/vc_column_text][vc_column_text]

ABC Breaking News | Latest News Videos[/vc_column_text][vc_column_text]

«Я не раблю заявы адносна замежнай палітыкі ў «Twitterʼы». Не думаю, што 140 сімвалаў дазваляюць адэкватна спраўляцца са складанымі выбарамі, якія нам даводзіцца рабіць», – адзначыў Керы.

1 студзеня прэс-сакратар будучага прэзідэнта ЗША Шон Спайсэр паведаміў, што Трамп працягне актыўна выкарыстоўваць «Twitter» у якасці трыбуны для палітычных заяваў.

«На ягоны акаўнт падпісаныя больш за 45 мільёнаў чалавек. У яго ёсць магчымасць наўпроставай размовы. Яму не трэба выкарыстоўваць дзеля гэтага СМІ», – адзначыў прэс-сакратар Трампа.

7 студзеня Дональд Трамп твітнуў, што толькі «”тупыя” людзі, ці дурні» могуць лічыць, што добразычлівыя адносіны ЗША з Расеяй – гэта дрэнна.

[/vc_column_text][vc_column_text]Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся 8 лістапада 2016 года. Ён перамог Гілары Клінтан. Інаўгурацыя Дональда Трампа адбудзецца 20 студзеня.

ЮВ, belsat.eu, паводле «ABC News»

Стужка навінаў