Дзяржсакратар ЗША збіраецца ў Маскву 14 ліпеня.
Чацвер для амерыканскага дзяржаўнага сакратара будзе насычаным: зранку Джон Керы возьме ўдзел у святкаванні Дня ўзяцця Бастыліі ў Парыжы, пасля чаго адразу паляціць у Маскву.
Паводле прадстаўніка дзярждэпу Джона Кэрбі, у расейскай сталіцы Керы правядзе сустрэчы з высокапастаўленымі расійскімі чыноўнікамі. Яны абмяркуюць Сірыю, Украіну, Нагорны Карабах і шэраг іншых тэмаў.
На мінулым тыдні Джон Керы наведаў Тбілісі і Кіеў, з якімі абмеркаваў іх супрацу з НАТО.
ДД, belsat.eu
ДД, belsat.eu