Джанні Інфантына – новы старшыня FIFA


Наступнікам змешчанага ў выніку карупцыйнага скандалу Ёзэфа Блятэра стане іспанец Джанні Інфантына. Выбары адбыліся сёння на пазачарговым кангрэсе Сусветнай федэрацыі футболу ў штаб-кватэры ў Цюрыху.

Сярод галоўных кандыдатаў на пасаду былі генеральны сакратар UEFA шэйх Салман бін Ібрагім збілі Аль-Халіфа, прынц Алі бін аль-Хусэйн Іарданіі і былы намеснік генеральнага сакратара FIFA Жэром Шампань. Токіа Сэксвэйл з Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі зняў сваю кандыдатуру яшчэ перад першым турам галасавання. Фаварытам на крэсла кіраўніка FIFA быў шэйх Салман – перадусім, дзякуючы падтрымцы Азіі і Афрыкі. За Інфантына выказваліся сябры UEFA.

«Дарагія сябры, я не магу выказаць свае пачуцці ў гэты момант», – заявіў Інфантына пасля абвяшчэння вынікаў. «Я здзейсніў вялізарнае падарожжа, выключнае падарожжа, падарожжа, якое дазволіла мне сустрэць мноства фантастычных людзей, якія любяць футбол, дыхаюць футболам і жывуць футболам кожны дзень».

Галоўная задача, што стаіць перад Інфантына – змяніць імідж арганізацыі, якая амаль стала сінонімам карупцыі.

«Мы адновім вобраз FIFA ды павагу да FIFA – свет будзе нам пляскаць у далоні. Я хачу працаваць з усімі вамі разам, каб распачаць новую эру FIFA, дзе мы можам паставіць футбол зноў у цэнтры сцэны. FIFA прайшло праз крызіс ды сумныя моманты, але тыя часы мінулі. Мы павінныя правесці рэформы і стварыць празрыстае кіраванне на месцах».

Галасаванне перайшло ў другі тур пасля таго, як ні адзін з кандыдатаў не атрымаў патрэбных двух трацінаў галасоў у першым раўндзе на пазачарговым зʼездзе арганізацыі. У першым коле Інфантына набраў з 88 з 207 галасоў, апярэдзіўшы шэйха Салмана на 85 галасоў, прынца Алі на 27 і Шампана – на сем.

За выбарамі новага старшыні FIFA можна было сачыць таксама онлайн на «Youtube».

ДД

Глядзі таксама
Каментары