Джамала ўпершыню выступіць у Беларусі


Пераможца міжнароднага конкурсу «Еўрабачанне-2016», украінская спявачка Джамала выступіць на беларускім музычным фэсце Mirum Music Festival. Канцэрт адбудзецца 19 жніўня ля Мірскага замку. 

Гэта будзе першы выступ Джамалы ў Беларусі.

Сусана Джамаладынава па нацыянальнасці крымская татарка. Яна набыла вядомасць дзякуючы сваёй песні «1944», у якой распавядаецца пра масавую дэпартацыю крымскіх татар савецкай уладай у 1944 годзе.

Сёлета музычны фэст Mirum зменіць фармат: замест трох дзён ён працягнецца адзін дзень. Джамала выступіць як хэдлайнер фэсту.

Летась у эксклюзіўным інтэрв’ю нашаму тэлеканалу Джамала выказвалася ў падтрымку беларускай мовы.

«Мне падаецца, што калі краіна называецца Беларусь, то там павінна быць беларуская мова. Прабачце мяне за такую радыкальную пазіцыю, але мне падаецца гэта слушным»

  • Чытайце інтэрв’ю з Джамалай цалкам тут

KA, belsat.eu

Стужка навінаў