Дзеянні ЗША супраць «Ісламскай дзяржавы» – «новы В’етнам»


Адпаведную заяву зрабіў брытанскі журналіст, чарговы закладнік тэрарыстаў Джон Кэнтлі.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала новае відэа, у якім брытанскі закладнік Джон Кэнтлі раскрытыкаваў нарошчванне ваеннай моцы супраць баевікоў, назваўшы дзеянні ЗША «новым В’етнамам». Пра гэта піша «The Daily Mail».

Журналіст, як і ў папярэднім відэа, сядзіць за сталом у памаранчавым адзенні, падобным да таго, што носяць зняволеныя ў амерыканскай турме Гуантанама на Кубе.

У шасціхвілінным відэа ён адзначае, што застаўся без дапамогі брытанскіх уладаў і будзе выкрываць хлусню краінаў, якія кінулі яго гінуць.

Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» цягам апошніх двух месяцаў пакаралі смерцю двух амерыканскіх журналістаў і аднаго брытанскага супрацоўніка супрацоўнік няўрадавай гуманітарнай арганізацыі.

У кожным роліку экстрымісты рабілі акцэнт на тым, што забойства закладнікаў – помста ЗША за ваенныя аперацыі і авіаўдары ў Іраку і Сірыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў