Беларусы пацярпелі ў ДТЗ на трасе Кіеў-Адэса, сярод іх дзеці


Аўтамабіль на беларускіх нумарах выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з двума іншымі машынамі, дзе таксама ехалі беларусы. Пацярпела дзевяць асобаў, сярод іх двое дзяцей.

Сутыкненне трох аўтамабіляў на 61-м кіламетры аўтатрасы Кіеў-Адэса адбылося ранкам аўторка, як паведаміла Галоўнае ўпраўленне нацыянальнай паліцыі Кіеўскай вобласці.

Па папярэдніх звестках, кіроўца аўтамабілю «Nissan» з беларускай рэгістрацыяй, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з двума іншымі аўтамабілямі «Saab» і «Mitsubishi», дзе таксама знаходзіліся грамадзяне Беларусі.

Пасажыры атрымалі траўмы розных ступеняў цяжкасці, іх даставілі ў шпіталь на машыне хуткай дапамогі.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў