Дзеўчыны скралі ў пʼянага $ 4 000 і выдаткавалі грошы на стрыптыз і боўлінг


Мужчына нападпітку пазнаёміўся для сексу з двума дзеўчынамі, але заснуў. На адабраныя яму грошы дзяўчаты весела бавіліся ўсю ноч.

«Інтэрфакс» піша, што з заявай аб крадзяжы амаль $ 4000 у Менскае РУУС звярнуўся 47-гадовы жыхар аднаго з пасёлкаў пад Менскам.

Паводле версіі пацярпелага, ён пазнаёміўся з двума дзеўчынамі каля чыгуначнага вакзалу, сумесна яны вырашылі працягнуць знаёмства з адной з дзеўчынаў у ягонай хаце. Пасля некалькіх тостаў паненка пайшла ў ванную, а джэнтльмен заснуў. Калі прачнуўся, не знайшоў ні дзеўчыны, ні сваіх $ 3900 і Br 1,6 млн.

Пазней праваахоўнікі высветлілі, што ўсё было інакш.

Мужчына наведваў у сталіцы сябрука, напіўся, заснуў, а сябрук выставіў яго са сваёй кватэры. У раёне чыгуначнага вакзалу побач з ім спынілася таксоўка, у салоне якой сядзелі дзве дзеўчыны – яны запрасілі мужчыну весяліцца разам.

Адправіліся разам у пасёлак, дзе, аказалася, жыве не толькі герой артыкулу, але і сястра адной з дзяўчат. Мужчына расплаціўся за таксі і за сябе, і за спадарожніц, хаця дамы ездзілі ў машыне даволі доўга. Ягоная шчодрасць была зразумелая: кабеткі паабяцалі разлічыцца натурай. Назіральныя дзеўчыны заўважылі, што ў кавалера з сабой быў тоўсты пакет з грашыма.

Далейшыя падзеі адбываліся прыкладна так, як і апісаў пацярпелы: ён заснуў, а дзяўчаты збеглі з ягонымі грашыма. Як пасля высветлілася, у адной з дзяўчынаў ужо быў вопыт крадзяжоў – яе судзілі паводле артыкулу 205 Крымінальнага кодэкса.

Разбагацеўшы раптам на $ 4000, спадарыні вырашылі працягнуць забаву: выклікалі таксоўку, па дарозе заехалі да сястры, пакінулі ёй $ 100, а потым адправіліся ў караоке, боўлінг і на мужчынскі стрыптыз.

У момант затрымання аператыўнікамі крымінальнага вышуку ў іх на руках ж нічога не засталося. Міліцыянту ўзбудзілі крымінальную справу паводле факту крадзяжу.

ДД

Стужка навінаў