Дзецям мігрантаў у Расеі сфармуюць у школах «расейскую карціну свету»


Першыя прапановы па стварэнні такой асаблівай комплекснай сістэмы навучэння падрыхтаваў Расейскі ўніверсітэт дружбы народаў па даручэнні ўрада.

«Адрозненнем сістэмы ад класічных праграм дадатковай адукацыі зʼяўляецца тое, што яны дэ-юрэ добраахвотныя, а дэ-факта павінны стаць добраахвотна-абавязковымі», – адзначаецца ў дакладзе РУДН, піша выданне «Коммерсант». Паводле стваральнікаў дакументу, гэта паслужыць «перадухіленню фармавання ў Расеі закрытых этнічных анклаваў».

У прыватнасці, прапануецца распрацаваць падручнікі і дапаможнікі «са старанна адабраным культуразнаўчым матэрыялам», якія павінны сфармаваць у дзяцей «расейскую карціну свету».

Адначасова ў навучальны план расейскіх школ плануецца ўключыць факультатыўны курс па выхаванні талерантнасці, «у якім асноўным матывам гучала б думка пра тое, што мігранты з’яўляюцца носьбітамі ўнікальных культур, веданне якіх узбагачала расейскую думку ў мінулым і пойдзе на карысць ёй у будучыні».

Прадстаўленыя ў РУДН прапановы з’яўляюцца рабочым дакументам і яшчэ будуць абмяркоўвацца і дапрацоўвацца на спецыяльных мерапрыемствах.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў