Дзеці вайны


Паўднёвая Турцыя (недалёка ад мяжы з Сірыяй). Горад Джызра ў правінцыі Шырнак. Дзяўчынка стаіць на месцы дому, разбуранага падчас баёў паміж туркамі і курдамі.

У Сірыі абвешчана замірэнне, але кроў ліецца. Паводле Расеі, ва ўсім вінаватая Турцыя, якая пастаўляе зброю ў зону канфлікту. Абвешчанае ў суботу замірэнне ў Сірыі паспелі парушыць ужо дзясяткі разоў, хоць ранейшай інтэнсіўнасці бамбаванняў ды наземных баёў сапраўды няма.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары