Дзеці Кадырава зноў удзельнічалі ў баях і перамаглі


фота Чемпионат.com

Тэлеканал «Матч ТВ» апублікаваў трансляцыю фіналу чэмпіянату Расеі па боксе з Грознага. Перад пачаткам баёў на рынг выйшла дзіця кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава, перадае РБК.

У баях паўдзельнічалі 9-гадовы Адам, 10-гадовы Элі і 11-гадовы Ахмад. Яны, паводле слоў кіраўніка парламента Чачэніі Магамеда Даудава, атрымалі «ўпэўненыя перамогі ў паказальных баях». Усе апаненты дзяцей Кадырава – іхнія равеснікі з Кабардзіна-Балкарыі.

Відэа ў сваім Instagram апублікаваў і сам Даудаў.

Дорогие друзья! Рад сообщить вам приятную новость – мои дорогие ПЛЕМЯННИКИ АХМАД, ЭЛИ и АДАМ завоевали уверенные победы в показательных боях на призы Главы Чеченской Республики, Героя России РАМЗАНА АХМАТОВИЧА КАДЫРОВА, прошедших в рамках финала Чемпионата России по боксу 2017 года в Грозном. Так, АХМАТ техническим нокаутом досрочно победил соперника из Кабардино-Балкарской Республики Тамирлана Мерова в весовой категории до 42 кг. В весовой категории до 32 кг. соперником ЭЛИ стал боксёр из КБР Ахмед Шердиев. Итог боя 5:0 в пользу ЭЛИ. Техническим нокаутом досрочно одержал победу над Исламом Гусейновым из КБР в весовой категории до 39 кг. и АДАМ КАДЫРОВ. Я искренне поздравляю ПЛЕМЯННИКОВ с достойными победами. ДАЛА тIаьхье беркате йойла шу, АХЬМАД, ЭЛИ, АДАМ!Чечня #ПервыйПрезидент #АхматХаджи #ГлаваЧР #Кадыров #КРА #ПарламентЧР #Председатель #Даудов #Лорд #АхматЭлиАдам #Бокс #ЧемпионатРоссии

Post udostępniony przez M.Х.Даудов. “ЛОРД” (@lord_095)

У кастрычніку 2016 года года дзеці Кадырава таксама ўдзельнічалі ў паказальных баях, але ў рамках Турніру па змешаных адзінаборствах Гран Ахмата 2016. Іх удзел у баях тады раскрытыкавалі прэзідэнт Саюза змешаных адзінаборстваў (ММА) Расеі Фёдар Ямельяненка і Кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі змешаных адзінаборстваў (WMMAA) Вадзім Фінкельштэйн.

Паводле слоў Ямельяненкі, паядынкі былі заяўлены як паказальны, хоць з’яўляўся рэальным баямі. Кадыраў у адказ заявіў, што той не мае права даваць такія ацэнкі, так як кіруе аматарскім спортам. Мінспорту ў выніку прыйшло да высновы, што ўдзел дзяцей у змешаных баявых адзінаборствах супярэчыць іхнім правілам.

Пасля крытыкі з боку Ямельяненкі прыхільнікі Кадырава пачалі пакідаць зняважлівыя каментары ў Instagram спартоўца. Пасля Кадыраў заклікаў сваіх прыхільнікаў выдаліць публікацыі, «якія закранаюць гонар і годнасць» Ямельяненкі.

11 кастрычніка 2016 году адбыўся напад на 16-гадовую дачку Ямельяненкі, яна была шпіталізавана. Кадыраў назваў гэта «правакацыйнымі дзеяннямі, якія відавочна пераследуюць мэтай «распальванне міжнацыянальнай варожасці» і заклікаў судзіць вінаватых.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары