Дзеці Берасця вучацца маляваць нацыянальны арнамент


У Сусветны дзень дзіцяці маленькія берасцейцы наведалі заняткі па малюнку нацыянальнага узору. Папулярызаваць беларускі арнамент над Бугам дапамагае Еўразвяз і ААН.

Мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця ў Берасці сумесна з псіхалагічным і адукацыйным цэнтрам «Інсайт» запрасілі 1 чэрвеня дзяцей ад чатырох да чатырнаццаці гадоў на акцыю «Малюем беларускі арнамент з дзецьмі». Удзельнікам праекту сталі 30 маленькіх жыхароў гораду над Бугам, а вольныя месцы скончыліся за некалькі дзён да імпрэзы. Падчас заняткаў дзецям прапанавалі намаляваць гатовы або прыдумаць свой уласны дэкаратыўны ўзор. Падчас майстар-класу мастацкага педагога Вольгі Стрыжневай дзеці малявалі ўласную паштоўку з беларускім арнаментам. На сустрэчы з рамеснікам Антонам Талашкам той распавёў дзецям гісторыю паўстання нацыянальнага строю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”206268″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206288″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206296″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206292″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206300″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206304″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206308″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206312″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206316″ img_size=”large”][vc_single_image image=”206276″ img_size=”large”][vc_column_text]Аляксандра Курыловіч, дырэктарка Мясцовага фонду рэгіянальнага развіцця распавяла «Белсату», што майстар-клас па малюнку арнаменту рэалізуецца ў рамках мясцовай ініцыятывы «Аўтэнтычнае можа быць сучасным», у рамках вялікага супольнага праекту Еўразвязу ды Праграмы развіцця ААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Беларусі».[/vc_column_text][vc_single_image image=”206272″ img_size=”large”][vc_column_text]«Мы займаемся ўзнаўленнем беларускага арнаменту з унікальных строяў Маларыты і Маларыцкага раёну – і хочам яго папулярызаваць. Таму што гэта нашае, беларускае. Хочам, каб гэта ўсё жыло, расказваем і дарослым і дзецям, які прыгожы нацыянальны строй маем. Зараз ён становіцца новым трэндам. Калі раней гэта была проста гісторыя, то цяпер гэта модна. Ідэя нашага праекту – злучыць гісторыі і сучаснасці, зрабіць так, каб адзенне з арнаментам увайшло ў нашае паўсядзённае жыццё.[/vc_column_text][vc_single_image image=”206324″ img_size=”large”][vc_column_text]Пасля заняткаў кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак цішотку з арнаментам – «вышымайку».

СА, belsat.eu

Стужка навінаў