Дзесяць гадоў за загар пад спайсамі атрымаў 22-гадовы гамяльчук


Cуд Чыгуначнага раёна абвінаваціў хлопца ў незаконным набыцці і захоўванні наркотыкаў з мэтай збыту. Дома ў маладога чалавека знайшлі электронныя шалі і маленькія пакеты для расфасоўкі. Як высветлілася, малады чалавек працаваў «мінёрам» – забіраў з закладак партыі тавару, дзяліў на дозы і пакідаў у загадзя абумоўленых месцах для пакупнікоў.

У поле зроку міліцыі гамяльчук трапіў у жніўні летась пасля таго, як яго, абсалютна голага пад уздзеяннем наркотыкаў, знялі з брыля над пад’ездам

Следчым ён распавёў, што пачаў гандляваць наркатычнымі сродкамі праз дзяўчыну, з якой пазнаёміўся ў сацыяльнай сетцы.

Падчас апошняга слова малады чалавек пагадзіўся, што заслугоўвае строгага пакарання. Яму прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

ДР, belsat.eu паводле odsgomel.org

Стужка навінаў