Дзень закаханых па-беларуску: 10 хвілін на «БелАЗе» за Br 655 тысяч


[/vc_column_text][vc_column_text]Рамантычную прагулку на самазвале ў Дзень святога Валянціна прапануе «БелАЗ».

Адсвяткаваць Дзень святога Валянціна ў прамыслова-індустрыяльным стылі можа кожны ахвотны – трэба толькі папярэдне запісацца, заплаціць Br 655 тысяч і прайсці адмысловы інструктаж перад самім выездам. сама паездка трывае даволі коратка – прыблізна 10 хвілінаў.

Пасля рамантычнага раллі на самазвале пара атрымлівае адмысловы сертыфікат, які пацвярджае гэтую падзею ў іх жыцці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”110896″ img_size=”large”][vc_column_text]Yамеснік дырэктара ААТ «БелАЗ» Станіслаў Якубовіч з сертыфікатамі для тых, хто пакатаўся на самазвале
[/vc_column_text][vc_column_text]

«Магчыма, гэты сертыфікат стане пачатковай кропкай стварэння новых пачуццяў ці сям’і, – зазначыў намеснік дырэктара ААТ «БелАЗ» Станіслаў Якубовіч. – Таму гэта не проста бланк. У яго ўкладзеныя душа, сэрца і думкі нашага калектыву».

У дадатак да сертыфікату закаханым дораць таксама цацачны «БелАЗік».

Паводле спадара Якубовіча, катанні на БелАЗе праводзяцца ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця прамысловага турызму.

«Мы хочам паказаць, што ў нашай краіне ёсць высокатэхналагічнае сучаснае прадпрыемства, якое выпускае тэхніку сусветнага ўзроўню», – распавёў Станіслаў Якубовіч.

Высокі кошт прагулкі намеснік дырэктара тлумачыць выдаткамі на паліва і працоўны час кіроўцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”110920″ img_size=”large”][vc_column_text]Антон і Каця Ладкіны даўно хацелі пакатацца на самазвале[/vc_column_text][vc_column_text]

«Мы заўсёды хацелі пакатацца на самазвале, – распавялі Антон і Кацярына Ладкіны, якія вырашылі адсвяткаваць Дзень закаханых на «БелАЗе». – Гэта нешта незвычайнае і новае. Вельмі цікава глядзець на аўтобусы, што едуць міма, не знізу ўверх, як звычайна, а наадварот».

Акрамя катання на самазвале завод «БелАЗ» прапануе святочныя экскурсіі па прадпрыемстве з уключаным у паслугу «Абедам завадчаніна», кошт якога, паводле арганізатараў, мінімальны.

МР, belsat.eu

Стужка навінаў