Дзень Волі: перанесены, але легальны


Менскія гарадскія ўлады далі дазвол апазіцыйным сілам правесці штогадовую дэманстрацыю да Дня Волі 25 сакавіка. 

Не была прынята толькі гадзіна запланаванага пачатку маршу па вуліцах сталіцы. Ініцыятары акцыі хацелі пачаць збірацца перад кінатэатрам «Кастрычнік» а 17:00, а дазвол выдалі на 15:00.

Паводле апазіцыйных палітыкаў, адмова была наўмыснай і паказвае страх і разважлівасць сталічных чыноўнікаў.

– Таму што ў звычайны працоўны дзень толькі невялікая колькасць людзей зможа выйсці з працы на марш, – кажа Марына Хоміч, прэс-сакратар БХД.

Ейны калега па партыі, Віталь Рымашэўскі апісвае сітуацыю яшчэ больш катэгарычна:

– Такі адказ – гэта фактычная забарона, бо 90% людзей не змогуць патрапіць на акцыю. Такі адказ – гэта страх перад усякімі масавымі акцыямі і парушэнне права на свабоду сходаў. Такая панічная рэакцыя звязаная з разгорнутай рэкламай акцыі ў сацсетках. 

Дарэчы, паводле прэс-службы аргкамітэту ў стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», падчас шэсця таксама нельга выкарыстоўваць «забароненыя лозунгі і незарэгістраваную сімволіку», паведамляе «Хартыя-97».

ЦГ, ДР, bielsat.pl паводле telegraf.by

Стужка навінаў