Дзень Перамогі знутры, або Як масквічы святкавалі 9 траўня


Дзень Перамогі – бадай, самы ўрачысты дзень года ў Маскве. Больш за тыдзень таму на вуліцах расейскай сталіцы зʼявіліся яскравыя плакаты, якія нагадвалі пра чарговую гадавіну Дня Перамогі, а на вітрынах амаль кожнай крамы працаўнікі вывесілі тэматычныя міні-плакаты з тым самым лозунгам: «Мы памятаем! Мы ганарымся».

Шмат якія масквічы сёння пастанавілі адправіцца ў цэнтр гораду, каб паглядзець на гвозд праграмы сённяшняга дня – вайсковы парад. Дзеля гэтага шмат хто купляў у вулічных гандляроў, неабходныя для гэтай нагоды прадметы: салдацкія шапкі, чырвоныя сцягі ды георгіеўскія стужкі, якія мелі сімвалізаваць «пераможную Расею».

Аднак шмат каго спаткала расчараванне. Паліцыя сёлета замкнула большасць вуліц, прылеглых да маршруту параду, і трэба было вельмі моцна пастарацца, каб прынамсі з вялікай адлегласці пабачыць паказ расейскай вайсковай тэхнікі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”186530″ img_size=”large”][vc_column_text]Большасць масквічоў чулі толькі гром «салюту Перамогі» і жаўнерскае «Ура-а-а-а!», якое даносілася з Краснай плошчы. Вялікіх відэаэкранаў, якія паказвалі цырымонію, было няшмат, таму адзінае развязанне шмат для каго – глядзець трансляцыю параду на Краснай плошчы на мабільных тэлефонах. Аднак і тэхніка часта падводзіла.

– У вас таксама не працуе? – запытаў карэспандэнта Belsat.eu адзін з гледачоў. – Верагодна, глушаць сігнал.
– Навошта яны гэта робяць?
– Ну, там жа прэзідэнт, – адказаў масквіч.

Паліцыя надзвычай пільна сачыла за бяспекай. Але не ўсе скардзіліся на нязручнасці, асабліва калі высвятлялася, што размова з карэспандэнтам будзе запісаная. Некаторыя гледачы параду нават прасілі паказаць дакументы і пасведчанне аб акрэдытацыі.

– Усё добра арганізавана, мне ўсё падабаецца! – адказаў старэйшага веку спадар Ігар, які тут жа ўцёк ад размовы, хоць перад гэтым скардзіўся, што нічога не пабачыў.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”186526″ img_size=”large”][vc_column_text]Адказваючы на пытанне, чаму масквічы прыйшлі на парад, яны часцей за ўсё выкарыстоўвалі слова »гонар«. Нешматлікія змаглі падысці да берага Масквы-ракі і ўбачыць танкі, якія праехалі па супрацьлеглым беразе. Гэтых шчасліўцаў гонар перапаўняў.

– Вайсковая тэхніка, авіяцыя, арганізацыя ўсяго… мне вельмі спадабалася. Трэці год запар я спрабую ўбачыць калону тэхнікі і нарэшце сёлета мне ўдалося! Такія святы насамрэч дапамагаюць Расеі абʼяднацца. Паглядзіце, колькі прыйшло людзей. Я сам з Горлаўкі (ўкраінскі горад пад кантролем прарасейскіх сепаратыстаў – Belsat.eu), таму я ведаю, што праблема фашызму застаецца актуальнай. Я бачу гэта фашызм на самай справе ўсюды, а не толькі ва Украіне. Напрыклад, хлуслівая інфармацыя, якая льецца з украінскага тэлебачання. Смерць жанчын і дзяцей нічым не можна апраўдаць, нават адзінствам Украіны, – заўважыў Юрый, які, нягледзячы на даволі радыкальныя погляды, захоўваў падчас размовы поўны спакой і прамаўляў вельмі ціха.

На парад прыйшло таксама шмат маладых людзей. Сярод іх Цімур, для якога сённяшняе святкаванне падаецца самай важнай падзеяй года:

– Тут мы не гаворым пра Новы год, Каляды або іншыя падобныя святы. Гаворка ідзе пра перамогу, вялікую перамогу. Я ведаю, што вайна – гэта таксама боль і вялікае гора, але гэта не значыць, што мы не можам адначасова радавацца перамозе. Яна важная і сёння. Мы мусім памятаць пра яе і ганарыцца ёй, у адваротным выпадку мы забудзем, хто мы ёсць. Важна таксама, каб не дапусціць адраджэння фашызму. Я не кажу, што ён ёсць толькі ва Украіне, але я не разумею, чаму ўкраінцы не хочуць, каб мы былі разам… Мы, расейцы, украінцы, беларусы дагэтуль нічым адзін ад аднаго не адрозніваемся! – мяркуе надзвычай красамоўны Цімур.

Яшчэ адной важнай падзеяй святкавання быў гэтак званы марш «Несмяротнага палка». Ужо цягам некалькіх гадоў у шмат якіх гарадах Расеі на Дзень Перамогі людзі праходзяць маршам па галоўных вуліцах з партрэтамі сваіх продкаў, якія змагаліся падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У сёлетнім маршы ў Маскве ўзялі ўдзел некалькі сотняў тысяч людзей усіх узростаў, але выглядалі яны крыху бядней, чымся сярэднестатыстычны жыхар расейскай сталіцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”186554″ img_size=”large”][vc_column_text]Масквіч Радзівон Старцаў, напрыклад, успамінае свайго дзеда Андрэй Старцава, які ваяваў на вайне «ад самага пачатку, ад 1941 года:

– Ён дайшоў да Берліна і атрымаў два ордэны Славы 3-й ступені, двойчы быў паранены, я вельмі ганаруся ім і цэлым пакаленнем пераможцаў. Гэта вельмі важна цяпер для Расеі, каб паказаць іншым, што як краіна мы абʼяднаныя. Мне здаецца, што іншыя краіны прызнаюць гэта», – падкрэсліў вельмі спакойным і сяброўскім голасам нашчадак героя.

Некалькі сотняў тысяч удзельнікаў час ад часу выбухалі пераможным крыкам «Ура-а-а-а!», а з калонак гэтак жа гучна грымелі салдацкія песні.

Крыху менш пафасу мела група, якая рэпрэзентавала Саюз армянаў Расеі. Армяне танчылі на Краснай плошчы пад гукі барабанаў і флейтаў. Паводле іхных прадстаўнікоў, перамога ў 1945 годзе належыць ім таксама, як і расейцам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”186558″ img_size=”large”][vc_column_text]

– Гэта для нас святое! Усе тады змагаліся за нашую агульную радзіму! 107 армянаў атрымалі званне Героя Савецкага Саюзу. Таму гэта не толькі расейскае свята. Менавіта дзякуючы нашым продкам, мы сёння – суверэнныя, незалежныя дзяржавы. Мы не можам быць асобна ад Расеі, і гэта таксама датычыць і вас, беларусаў, – адзначыў Кумітаз Пашынін, які адмыслова прыехаў 9 траўня ў Маскву з Волагды.

Марш «Несмяротнага палка» – гэта не канец усіх урачыстасцяў. Амаль у кожным парку можна паслухаць увечары 9-га траўня выканаўцаў ваенных песень, можна патанцаваць з «жаўнерамі» або нават паглядзець шоу акрабатаў. Кульмінацыя ўсяго дня – гэта найбольшы (пасля навагодняга) салют у маскоўскім Парку Перамогі.

Караль Лучка, Масква, belsat.eu

Стужка навінаў