Дзень Перамогі: афіцыйнае святкаванне і стрым «Белсату»


Мы распачынаем онлайн-стрым з Плошчы Перамогі. Нашыя журналісты паразмаўляюць з людзьмі, якія выйшлі святкаваць 9 траўня.


12:35 Цырымонія на Плошчы Перамогі завершаная.

12:32 На плошчу выходзяць піянеры з галубамі, якіх выпускаюць у паветра.

12:30 Выступае калектыў пад кампазіцыю «Дзень Перамогі».

12:28 Перад прысутнымі выступае рота ганаровай варты.

12:25 Прагучаў дзяржаўны гімн і зробленыя заплы артылерыйскага салюта.

12:20 Зноў прамаўляе.

«Чалавецтва апынулася каля небяспечнай рысы новай вялікай вайны. Пагрозам падвяргаецца і нашая Беларусь. Каля нашых межаў накопліваюцца вайсковыя арсеналы. Па-суседству ў былых савецеіх рэспубліках размяшчаюцца вайсковыя базы, праводзяць вайсковыя вучэнні і манеўры. Пры дапамозе нашай унутранай пятай калоны прадпрымаюцца спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. Таму асобую значнасць набіраюць пільнасць і забеспечэнне бяспекі дзяржавы».

12:19 Лукашэнка папрасіў ушанаваць загінулых хвілінай маўчання.

12:11 Прамаўляе Лукашэнка.

«Злачынствы нямецка-фашысцких захопнікаў не выкрэсліш з памяці людзей. Гэта павінны ведаць тыя, хто намагаецца перапісаць гісторыю, забраць вялікую перамогу ў нашага народу. Давесці да гэтага мы не можам. І не перастанем схіляцца перад мужнасцю землякоў, якія прайшлі праз адскі агонь вайны».

12:07  Вянкі да манумента ўскладаюць дыпламатычныя прадстаўнікі, а таксама глава БПЦ мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел, а таксама каталіцкі арцыбіскуп Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

12:03 Аляксандар Лукашэнка ў суправаджэнні малодшага сына Колі ўсклаў вянок з надпісам «От президента Республики Беларусь» да абеліску і пакланіліся помніку Перамогі. Цяпер кветкі ўскладаюць прадстаўнікі Савета міністраў, сілавых ведамстваў, дэпутаты, ветэраны, вайскоўцы, школьнікі.

12:00 Лукашэнка з малодшым сынам Коляй ускладае кветкі і вянкі да абеліска.

11:55 На Плошчы з’явіўся прэзідэнцкі картэж.

11:50 На Плошчы Перамогі шматлюдна. Тут сабраліся ветэраны, дыпламаты, спартсмены, навукоўцы, прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі. Прысутныя трымаюць сімвалы акцыі – ленты зялёна-чырвонага колера, дзяржаўны сцяг. Лунае таксама сцяг СССР. Усе чакаюць на картэж Аляксандра Лукашэнкі.


Да 72-ой гадавіны перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Другой сусветнай вайне ў Менску на Плошчы Перамогі адбудзецца цырымонія ўскладання кветак і вянокў. У мерапрыемстве паўдзельнічае рота ганаровай варты, ваенны аркестр, піянеры і лепшыя харавыя калектывы гораду.

Святочныя імпрэзы пройдуць па ўсёй краіне. На плошчы збяруцца ўдзельнікі акцыі «Беларусь памятае» з партрэтамі сваіх родных  і знакамітых людзей, якія вызвалялі Беларусь. Завершыцца цырымонія калектыўным выкананнем песні «Дзень Перамогі». А 21:30 на плошчы Перамогі пачнецца канцэрт. Святкаванне завершыцца тэматычным 3D-шоу, якое ў Менску пакажуць упершыню, і салютам з 30 залпаў а 23:00.

Прамую трансляцыю святкавання а 12: 00 пакажуць тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

З прамовай выступіць Аляксандр Лукашэнка. «Белсат» будзе весці тэкставы онлайн.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі на belsat.eu глядзіце стрым з Менску.

Глядзіце таксама >>>

Стужка навінаў