Дзень памяці Генадзя Грушавога


Генадзь Грушавы, грамадскі дзеяч, дэпутат БНФ у Вярхоўным Савеце 12 і 13 склікання, стваральнік і кіраўнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобылю», пайшоў з жыцця тры гады таму.

Больш за сорак гадоў выкладаў у альма-матар – Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1989 году спадар Грушавы ўзначальваў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990-га ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля». Фонд «Дзеці Чарнобылю» спыніў сваю працу ў 2012 годзе.

Апазіцыянер часта рэзка выказваўся пра «балячкі» нашага грамадства:

«Нашыя турмы дыктуюць маральны кодэкс дзяржавы. Усё пераносіцца з турмаў у рэальнае жыццё. І людзі ўжо імкнуцца, як у турмах, не да свабоды, а да змякчэння рэжыму. Усе баяцца трапіць у штрафны ізалятар нават тут.  Выйшаў на вуліцу, паманіфеставаў – ШІЗА, паспрабаваў выступіць – пасадзілі на 15 содняў. Гэта што такое? Гэта і ёсць турэмныя парадкі, якія фактычна дамінуюць у нашым соцыуме».

Спадар Грушавы вельмі любіў жыццё. Негледзячы на тое, што ён ведаў пра сваё смяротнае захворванне, ён жыў поўным ыццём. У дзень смерці збіраўся пайсці на канцэрт Дзмітрыя Хварастоўскага, распавядаюць яго сябры.

Глядзіце на «Белсаце» фільм «Сад надзеі» рэжысёра Леаніда Міндліна

Паводле газеты «Новы час» ад 16 кастрычніка 2009 году, «Дзеці Чарнобыля» за перыяд свайго існавання дапамог больш, чым двум мільёнам жыхароў Беларусі. Хаця ў 1993 г. фонд налічваў яшчэ 14 тыс. сябраў.

Чытайце на Belsat.eu:

Генадзь Грушавы памёр ад раку крыві. Ён пахаваны на менскіх Паўночных могілках.

ВД, Belsat.eu

Стужка навінаў