Дзень Канстытуцыі і тры Маршы недармаедаў ОНЛАЙН

video

15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца дзень нашай шматпакутнай Канстытуцыі, якую, паводле «дармаедаў», парушае, падпісаны кіраўніком краіны дэкрэт № 3.

20.07. Заканчваем наш сённяшні онлайн. Дзякуй, што былі з Belsat.eu!

20:00. Працягваем весці онлайн з Менску. У нашым эфіры жанчына распавяла, як супрацоўнік у цывільным ударыў яе.

19:50. Менск. Міліцэйскае кіраўніцтва пэўны час хадзіла кругамі вакол групы актывістаў, якія застаюцца на Бангалоры.

19:29. У Магілёве людзі спрабуюць дагнаць аўта, у якія пасадзілі затрыманых пасля акцыі. На аўта была заўважаная кроў. Мінакі кажуць, што чалавека «проста рвалі» асобы не ў форме, і нікога не падпускалі. Затрыманы адзін з удзельнікаў маршу ў Горадні.

19:21. Затрыманні ў Магілёве! Затрымалі некалькі асобаў, якіх пасадзілі ў аўты (не міліцэйскія).

19:17. «Хопіць баяцца! Трэба нешта рабіць. Я прыйшла падтрымаць свой народ», – распавяла адна з удзельніц гарадзенскай акцыі. Іншы ўдзельнік задаўся пытаннем, куды ідзе беларускі бюджэт. Тым часам акцыя заканчваецца, людзі разыходзяцца. У Магілёве акцыя таксама скончылася. У Менску затрымалі анархістаў.

Глядзіце таксама:

19:10. На Бангалоры ў Менску каля 3 тыс. асобаў. Заўважаныя журналісты расейскіх дзяржаўных каналаў, які пытаюцца ўдзельнікаў пра нейкія сілавыя акцыі і гатовасць да Майдану. У Магілёве марш недармаедаў дайшоў да канцавой кропкі – да плошчы Зорак.

18:55. На акцыю ў Магілёве прыйшоў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы сенатар Ігар Марзалюк, які ўзяў мегафон і пачаў прамаўляць свае лозунгі. Пры гэтым пэўны час Марзалюк не хацеў аддаваць мегафон пратэстоўцам. Пасля дэпутат даў каментар «Белсату», кагосьці абурылі ягоныя словы, на што Ігар Марзалюк сказаў: «Заткнісь

Ігар Марзалюк

18:48. Акцыя ў Горадні перамясцілася пад будынак гарадскога выканаўчага камітэту. Да пратэстоўцаў выйшла намесніца старшыні гарвыканкаму Зоя Кулеша, запрашае ўнутр на размову са старшынём гарвыканкаму, людзі не згаджаюцца. У Менску працягваецца шэсце на Бангалор, якое праходзіць пад скандаванне «Уходи!» ды «Верым! Можам! Пераможа!»

Горадня

18:35. На акцыі ў Магілёве каля 250 асобаў, паведамляе карэспандэнт Belsat.eu. Тым часам у Менску аўтазакі едуць да плошчы Бангалор. У Горадні ўдзельнікі акцыі ідуць у бок гарвыканкаму.

Горадня

18:17. Людзі падцягваюцца на акцыю ў Магілёве, якая мае стыхійны характар, бо патэнцыйных лідараў пратэстаў міліцыянты затрымалі альбо заблкавалі дома (як Ігара Барысава). Тым часам у Горадні ўжо 500 удзельнікаў.

Магілёў

18:13. Аўта з журналістамі «Белсату» (сярод якіх Алесь Залеўскі), якое ехала ў Горадню, у чарговы раз затрымалі ДАІшнікі. Правяраюць нешта праз базу, якая нібыта не працуе. Стрым з аўта журналістаў нашага каналу:

18:08. Менск. Шэсце рушыла на Бангалор. У Горадні акцыя сабрала ўжо каля 200 асобаў.

18:05. Менск. Ля ўваходу ў метро на стацыі «Акадэмія навук», які заблакавалі, утварылася чарга.

17:54. Горадня. На месцы правядзення акцыі пакуль пераважна журналісты. У Магілёве на месцы збора (Ленінская, 29) каля 100 асобаў.

Горадня

17:50. На акцыі прысутнічае арганізаваная група анархістаў з закрытымі тварамі. Некалькі разоў міліцыянты запатрабавалі зняць маскі і прыгразілі прыцягненнем да адказнасці. Анархісты граюць імправізаваны канцэрт,  супрацоўнікі міліцыі ў цывільным іх атачылі і здымалі кожнага ўдзельніка гэтага канцэрту. Анархісты сказалі «Белсату», што не выключаюць, што іх затрымаюць, бо яны «адзіная арганізацыя, якая не падкантрольная ўладам».

17:25. Менск. На станцыі метро Акадэмія навук не спыняюцца цягнікі.

16:30. Менск. Карыстальнік Сяргей Сыс запосціў у «Фэйсбуку» фотаздымкі аўтазакаў з подпісам: «Шунявак звозяць з усяго свету».

16:15. Заяўніка «Маршу недармедаў» у Магілёве, каардынатара Руху «За свабоду» у Магілёўскай вобласці Алеся Сілкова затрымалі і даставілі ў РАУС.

13:40 На вуліцы Менску выехалі вадамёты.

13:00 У Горадні ў кватэры заблакавалі мясцовага актывіста і карэспандэнта «Белсату».

Грамадзянская кампанія «Мы не дармаеды» абвесціла 15-га сакавіка агульнанацыянальным днём барацьбы за адмену «антыканстытуцыйнага» дэкрэту. 15 сакавіка арганізатары запланавалі Маршы недармаедаў у Менску, Горадні і Магілёве.

У Менску марш пачнецца а 17:30 каля Акадэміі навук. Гарадзенскі марш стартуе ў парку Жылібера а 18:00. Акцыя таксама адбудзецца ў Магілёве вул. Ленінская, 29 а 18:00 (пасля мітынгу плануецца шэсце да плошчы Зорак).

«Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы», – цытуе віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня Канстытуцыі выданне «Во славу Родины».

Канстытуцыйны суд лічыць, што ўвядзенне збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў адпавядае Канстытуцыі.

Наўпроставыя ўключэнні з Горадні, Менску ды Магілёву глядзіце ў відэа вышэй або ў жывым эфіры «Белсату».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары