Дзень дзіцяці ў Горадні: парад цацак і фота ў АМАПаўскім шлеме


Удзельнікі ўрачыстасцяў, прымеркаваных да 1 чэрвеня, прайшлі маршам праз цэнтр гораду і «акапаліся» у парку Жылібера.

Парад-шэсце з дзіцячымі вазочкамі, пластыкавымі аўто, парасонамі, балонікамі, надзьмутымі цацкамі і г.д. пад назваю «Планета дзяцінства» стаўся, безумоўна, галоўнай падзеяй афіцыйнага свята.

Само шэсце дзе-нідзе выглядала камічна і нагадвала рэха параду на 9 мая, а дзеці глядзеліся стомленымі. Разам з тым нічога падобнага ў горадзе ніколі не праводзілася.

Ужо ў парку на ўдзельнікаў шэсця чакалі пляцоўкі для гульняў, народныя майстры, міліцэйскія машыны з рэквізітам для сямейных фота.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў