Дзень адчыненых дзвярэй у Нацбанку: рай для нумізматаў, магчымасць пастраляць і зрабіць фотку з Ермаковай


Старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова вырашыла стаць бліжэй да народу і на адзін дзень адчыніла дзверы галоўнага банку краіны для ўсіх ахвотных. Ля будынку выстраілася чарга. На ўваходзе ўсіх дасканала правяралі.

Тыя, хто завітаў у гэты дзень у госці да Ермаковай мог адчаканіць сабе памятную манету. Некаторым нават пашчасціла зрабіць фота з кіраўніком Нацбанку. Былі і тыя, каго больш цікавілі бясплатныя парадамі ад фінансавых кансультантаў, а звычайныя зявакі пасля невялікай экскурсіі па калідорах банку пайшлі ў цір, дзе можна было пастраляць з інкасатарскай зброі.

Сапраўднай грашовай друкаркі ніхто ў Нацбанку не знайшоў… А шкада! Улічваючы апошнія дадзеныя аб росце інфляцыі ў Беларусі, шмат хто з нас быў бы ня супраць прыдбаць сабе такі станочак.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў