Дзедаўшчына, бесталковасць і зброя. Нарада Лукашэнкі з кіраўніцтвам арміі – у чатырох цытатах


Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па выніках маштабнай праверкі Узброеных Сілаў Беларусі, якая праводзілася ў краіне гэтай вясной. Галоўнакаманадыючы шмат чым застаўся незадаволеным.

У сакавіку-красавіку ў Беларусі паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі адбылася маштабная праверка Узброенных сілаў. Праверка ўключала ў сябе правядзенне вучэнняў з баявой стральбою, фармаванне асобнай механізаванай брыгады ды іншыя мерапрыемствы. З запасу прызываліся да 2 тыс. ваеннаабавязаных, у тым ліку жанчыны.

Belsat.eu сабраў найбольш цікавыя цытаты Лукашэнкі з нарады 31 траўня:

Пра вынікі праверкі Узброенных Сілаў

«Мне далажылі аб выніках гэтай праверкі. Выкрытае мноства розных недахопаў. І амаль усе яны абсалютна субʼектыўнага характару. Гаворка ідзе пра фармалізм, бесталковасць і банальную неарганізаванасць, што для нас вельмі непрымальна і недапушчальна. Мы не настолькі багатыя, каб падобным чынам несці службу ў Узброеных Сiлах і распараджацца тым маёмасцю, якое мы маем».

Пра дзедаўшчыну (колькасць зафіксаваных фактаў дзедаўшчыны летась вырасла)

«Хацеў бы, каб мне далажылі, з чым гэта звязана. Гэта што, сапраўды такі ўсплёск бязладдзя па так званых нестатутных дачыненнях, або службовыя асобы Мінабароны і іншых кампетэнтных дзяржорганаў павысілі патрабавальнасць і пачалі ўсё гэта ўлічваць?»

Пра дарагую зброю і яе выкарыстанне

«Недапушчальна, каб дарагае зброя выкарыстоўвалася не ў поўную сілу, а тым больш прыходзіла ў непрыдатнасць праз непрафесіяналізм асобных камандзіраў. Задача стаіць не проста захаваць ці павялічыць ваенны патэнцыял нашай арміі, але і рацыянальна яго ўжываць. Гаворка ідзе не толькі пра вайсковыя выдаткі. Аднымі з ключавых элементаў баяздольнасці з’яўляюцца гатоўнасць да адмабілізавання і навучання войскаў, асабліва афіцэраў. Наогул без жаўнера, афіцэра, генерала ніякая зброя ніякай арміі не дапаможа. Любой зброяй трэба ўмець карыстацца».

Пра выдаткі на бяспеку

«Ва ўтрыманне і пераўзбраенне арміі мы ўкладваем істотныя сродкі. Войска абсталёўваюцца сучаснымі відамі баявой тэхнікі, экіпіроўкай і сродкамі кіравання. Беларусь не збіраецца ўцягвацца ў гонку ўзбраенняў, а тым больш дарма бразгаць зброяй. Аднак ваенна-палітычнае становішча не дазваляе ў цяперашні час выбудоўваць іншыя прапорцыі фінансавання дзяржаўных выдаткаў. І надалей на нашу бяспеку марнаваць будзем столькі, колькі трэба. Карміць трэба сваіх жаўнераў».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў