Самы стары ў Беларусі бульвар заснаваў герой фільма, намінаванага на «Оскар»


Першы ў гісторыі Беларусі бульвар занходзіўся ў Слуцку. Яго ў XVII ст. заснаваў «нямецкі прынц з Вялікага княства Літоўскага» Багуслаў Радзівіл. Гэта версія гісторыка Мікалая Воўкава.

Багуслаў Радзівіл быў адным з самых багатых прадстаўнікоў роду Радзівілаў у XVII ст. Вядомы як постаць з гістарычнай аповесці Генрыка Сянкевіча «Патоп» і аднайменнага фільма, знятага Ежым Гофманам і намінаванага на «Оскар» у 1974 годзе. Ягонымі бацькамі былі была Лізавета Софʼя Гогенцолерн і Януш Радзівіл.

Багуслаў Радзівіл спрычыніўся да развіцця Слуцка, быў адказны за пабудову абарончых умацаванняў падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй у 1655 годзе, прыцягнуў у горад шатландцаў, якія там пасяліліся.

На першым бульвары месцілася знакамітая мануфактура па вытворчасці слуцкіх паясоў. Будынкі, якія да яе належалі, пачалі знікаць яшчэ ў XIX ст., калі Слуцк знаходзіўся пад уладаю Расейскай імперыі.

Слуцкі пояс лічыўся часткаю літоўскага або польскага строю, якія пасля вызваленчых паўстанняў на тэрыторыі Беларусі (1793-94, 1830-31 і 1863-64 гадоў) былі забаронены расейскімі ўладамі. У тыя часы надзець слуцкі пояс лічылася праяваю апазіцыйных настрояў – усё адно што сёння хадзіць з бел-чырвона-белым сцягам. Таму попыт на гэты прадмет гардэробу знізіўся, што спрычынілася да заняпаду мануфактуры.

Як першы беларускі бульвар выглядае сёння, глядзіце ў прысвечанай Слуцку праграме «Загадкі беларускай гісторыі» (відэа вышэй).

«Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» кожны панядзелак а 21:25.

Глядзець іншыя выданні «Загадак беларускай гісторыі»

ІА, belsat.eu, фота culture.gouv.fr via wikipedia.org

Стужка навінаў