«Дзе наша Маша?» Каля 10 тысяч жанчын прайшлі маршам па Менску у 35-ты дзень пратэстаў


Адразу з пачаткам акцыі пачаліся затрыманні на пл. Свабоды.

Каралеўскі замак у Варшаве падсвяцілі ў колеры нацыянальнага беларускага сцяга. Варшава, 12 верасня.
Фота: Юлія Шаблоўская / Belsat.eu
Каралеўскі замак у Варшаве падсвяцілі ў колеры нацыянальнага беларускага сцяга. Варшава, 12 верасня.
Фота: Юлія Шаблоўская / Belsat.eu
Каралеўскі замак у Варшаве падсвяцілі ў колеры нацыянальнага беларускага сцяга. Варшава, 12 верасня.
Фота: Юлія Шаблоўская / Belsat.eu

21:20 Стала вядома, што нашыя калегі, Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі, застануцца на Акрэсціна да суду, які адбудзецца толькі ў аўторак. На абодвух складзеныя пратаколы паводле арт. 22.9 (парушэнне закона аб СМІ) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КаАП. Міліцыянт, што складаў пратаколы, заявіў, што судзіць іх будуць толькі ў аўторак. Да гэтага часу журналісты застануцца на Акрэсціна.

20:50 Журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі дагэтуль застаюцца ў Кастрычніцкім РУУС. Па тэлефоне паведамілі, што на журналістаў складзеныя адміністратыўныя пратаколы. Аднак у міліцыі не патлумачылі, ці адпусцяць іх сёння.

20:30 У мікрараёне Асмалоўка, што ў Менску, мясцовыя жыхары зладзілі свята двара: песні, гарбата, кава і нават бел-чырвона-белы торт.

Жыхарка Асмалоўкі зрабіла бел-чырвона-белы торт. Унутры ён таксама быў бел-чырвона-белы. Кожнаму хапіла па кавалку.
Фота: Belsat.eu
Жыхарка Асмалоўкі зрабіла бел-чырвона-белы торт. Унутры ён таксама быў бел-чырвона-белы. Кожнаму хапіла па кавалку.
Фота: Belsat.eu

18:00 Каля пл. Перамогі аператар невядомага тэлеканалу (мінакі казалі, што гэта прадстаўнік RT), спрабаваў забраць тэлефон у журналіста Радыё Свабода Алеся Пілецкага.

У журналіста «Свабоды» Алеся Пілецкага аператар RT спрабуе забраць тэлефон.
Фота: Belsat.eu
Жаночы марш. 12 верасня, Менск.
Фота: Belsat.eu

17:35 Жаночы марш скончыўся. Але сілавікі затрымліваюць удзельнікаў і выпадковых мінакоў.

17:25 Радыё «Свабода» паведамляе пра затрыманні на Плошчы Перамогі. Калона пераходзіць вуліцу Казлова, спускаецца ў падземны пераход. На самой плошчы Перамогі процьма міліцэйскіх бусаў. Вакол гэтых бусаў стаіць вельмі шмат сілавікоў. Большая частка калоны спынілася каля крамы «Акіян».

Крама на праспекце Незалежнасці вітае ўдзельніц мірнага жаночага маршу. Менск, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu

17:15 Паводле некаторых ацэнак, колькасць удзельнікаў маршу даходзіць да 10 тыс. чалавек.

Дзяўчына выйшла ў свой Дзень Народзінаў на жаночы марш. Менск, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu

«Мне здаецца, у гэтым годзе ўжо такі стыль жыцця: выходзіць кожны дзень. Тут насамрэч шмат маіх сяброў, але не з усімі яшчэ паспела пабачыцца. Але тут і так шмат добрых людзей. Важны кожны з нас і кожны выконвае важную ролю. Людзі віншуюць, але не ўсе заўважаюць надпіс, ці можа не паспяваюць павіншаваць, людзі чытаюць, усміхаюцца. На свой дзень народзінаў я загадала жаданне за ўсіх. Можна не за ўсіх, але за 97 адсоткаў дакладна. Веру, што ў наступны год народзінаў будзе ўжо іншая краіна, з самымі найлепшымі людзьмі, з нашымі неверагоднымі жанчынамі і дзеўчынамі», – кажа Кацярына, якая выйшла на жаночы марш у свой дзень народзінаў.

Жаночы пратэст
Жаночы марш у Менску. 12 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Vot-tak.tv

17:10 Удзельніцы маршу прагналі журналістаў расейскага каналу RT, якія зараз працуюць у тым ліку і для беларускага дзяржаўнага тэлебачання, на іншы бок дарогі.

Натоўп прагнаў журналістаў RT. Менск, жаночы марш, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu
Жанчыны, якія ішлі ў маршы, заўважылі журналістаў RT і… прагналі іх. Журналісты вымушаныя былі перайсці на іншы бок праспекта. Развітваючыся, журналіст пакланіўся калоне жанчын.
Фота: Belsat.eu
Перакрыты праспект Незалежнасці. Ездзіць толькі грамадскі транспарт. Жаночы марш, 12 верасня, Менск.
Фота: Belsat.eu
17:00 Жанчыны пераходзяць на другі бок праспекту Незалежнасці і ідуць у адваротным накірунку. З’явілася інфармацыя, што далей стаяць бусы з сілавікамі і ісці туды небяспечна. Паведамляе наш карэспандэнт.
Дзяўчыны спыняюць транспарт, каб усе рухаліся разам, а пасля крычаць кіроўцам дзякуй! Жаночы марш, Менск, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu

16:55 «Вясна» паведамляе пра амаль 30 затрыманых сёння ў Менску.

Дзяўчыны спыняюць транспарт, каб усе рухаліся разам, а пасля крычаць кіроўцам дзякуй! Жаночы марш, Менск, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu

16:45 Адным з галоўных лозунгаў жаночага маршу сёння стаў «Дзе наша Маша?» Колькасць удзельніц ацэньваецца ў 5 тыс.

16:30 Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц акцыі ацэньваецца ўжо ў некалькі тысяч чалавек.

Жанчыны выйшлі на пр. Незалежнасці ў раёне цырку і ідуць у бок пл. Перамогі. Машыны, што праязджаюць міма, падтрымліваюць іх сігналамі. Менск, 12 верасня.
Фота: Belat.eu

16:15 Праз Зыбіцкую жанчыны выйшлі на праспект Незалежнасці ды накіраваліся ў бок плошчы Якуба Коласа. Некаторыя ўдзельніцы маршу ўжо там. Выцягнуты з машыны і затрыманы кіроўца, якога не мог аб’ехаць мікрааўтобус без нумароў.

16:05 Дзяўчыны спускаюцца пад мост, ідуць уздоўж ракі ў напрамку Зыбіцкай.

Дзяўчыны спускаюцца пад мост, ідуць уздоўж ракі ў напрамку Зыбіцкай.
Фота: Belsat.eu

16:00 Затрыманых журналістаў belsat.eu даставілі ў Кастрычніцкі РУУС. У іх забіраюць камеры і тэлефоны, пагражаюць артыкулам 23.4 КаАП і арыштам.

15:55 Жанчыны ходзяць паміж праспектам Пераможцаў і вуліцай Няміга.

15:45 Калона жанчын працягвае свой рух. Зараз яны ідуць каля Траецкага прадмесця.

15:40 На скрыжаванні вуліцы Няміга і праспекту Пераможцаў зноў пачаліся затрыманні. Сярод затрыманых журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі, якія вялі жывую трансляцыю з месца падзеяў. Яны былі абазначаныя камізэлькамі з надпісамі «Прэса».

15:35 Каля 200 жанчын падыйшлі да вуліцы Няміга. У іх руках нацыянальныя сцягі. Некаторыя з іх б’юць у патэльні ды рондалі.

15:30 На плошчы Свабоды спрабавалі затрымаць журналістку belsat.eu Кацярыну Андрэеву. Між тым жаночая акцыя працягваецца на супраць плошчы. Жанчыны ідуць маршам каля катэдральнага касцёлу.

15:20 Жанчыны спрабавалі схавацца на летняй тэрасе адной з кавярань. Тым не менш, міліцыянты і людзі ў цывільным масава заводзілі ўдзельніц акцыі ў аўтазакі. Гаворка можа ісці пра дзясяткі затрыманых. Агулам на плошчы не менш за 4 аўтазакі і не менш за 8 мікрааўтобусаў. Падчас затрыманняў былі зламаныя вазоны ў кавярні. Людзі працягваюць заставацца на плошчы.

Жаночы марш на пл. Свабоды. Дзяўчына сарвала з сілавіка маску, той яе ўдарыў. Менск, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu
Жаночы марш на пл. Свабоды. Менск, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu
Жаночы марш на пл. Свабоды. Менск, 12 верасня.
Фота: Belsat.eu
Стужка навінаў