Дзе ў Лондане пачытаць беларускіх класікаў ды памераць вышыванкі?


Belsat.eu паразмаўляў з сакратаром апякунскай рады Беларускай бібліятэкі і музею імя Францішка Скарыны, спадаром Ігарам Івановым.

«Я часта здзіўляюся запытам і таму, што чытачы знаходзяць у нас на паліцах і ў архіўных скрынях. Днямі папрасілі пра старыя школьныя падручнікі па беларускай мове. Я шчыра думаў, што гэта ніколі не спатрэбіцца тут і запхнуў іх на самую высокую паліцу ў кнігасховішчы. Цяпер давядзецца здымаць, каб даследчык мог дазнацца, якія творы Янкі Брыля нам казалі чытаць у дзяцінстве», – распавёў спадар Ігар.

Больш чытайце ў аўтарскім праекце Віктара Шукеловіча «Шуканні».

Глядзі таксама
Каментары