Дзе карані беларусаў?


Агульнабеларуская нацыя існуе, але грунтуецца беларуская ідэнтычнасць не на крыві, не на дадзеных генетыкі – пра гэта ў праграме «Размова Мацкевіча» разважае гісторык Вячаслаў Насевіч.

«Калі з’явіліся новыя магчымасці прасачыць паходжанне пэўнай асобы, то для некаторых калянавуковых колаў гэта здалося сродкам адшукаць сапраўдныя карані… Вынікі даследаванняў паказалі, што нічога з гэтага не атрымалася », – кажа Насевіч.

І прыводзіць у якасці прыкладу вядомую актрысу Скарлет Ёхансан:

«Яна паходзіць з Беларусі. Продкі па мацярынскай лініі жылі ў Менску. Можна лічыць яе – як мы лічым Міцкевіча, Касцюшку – беларускай па крыві, па паходжанні. Але яе продкі па маці лічылі сябе габрэямі, значыць, яна сапраўдная габрэйка. Па бацьку ж яна шведка. Усё намяшана. У кожнага».

Больш глядзіце ў відэа.

Стужка навінаў