Дзе і калі адбудуцца наступныя пратэсты супраць Дэкрэту № 3


У сакавіку ў Беларусі пройдзе больш за дзесяць акцыяў пратэсту супраць «падатку на дармаедства».

25 сакавіка, у суботу, запланаваная агульнанацыянальная дэманстрацыя і гэтак званы «Народны сход», які, паводле Міколы Статкевіча, вырашыць «што трэба зрабіць, каб вярнуць скрадзенае права на нармальнае жыццё». Да гэтага па ўсёй краіне адбыўся шэраг акцыяў.

Пратэсты ў гарадах Беларусі

РАСКЛАД

 25 сакавіка, Пяць гарадоў

На Дзень Волі 25-га сакавіка ў Беларусі запланаваныя масавыя пратэсты супраць дэкрэту № 3 у чатырох гарадах Беларусі.

У Горадні мясцовыя ўлады санкцыянавалі святочны мітынг, які мае адбыцца ад 12:00 да 14:30 у Каложскім парку.

У Гомлі «Марш Недармаедаў II» распачнецца а 12:00 на пл. Паўстання.

У Берасці збор удзельнікаў – а 12-й гадзіне на скрыжаванні праспекта Машэрава з Бульвара Касманаўтаў (побач з ЦУМам). Шэсце пачнецца з месца збору па вуліцы Машэрава, а пазней па вул. Савецкая і да плошчы Свабоды. Напрыканцы адбудзецца мітынг. Канец мерапрыемства чакаецца а 15-й гадзіне.

Віцебск распачне акцыю на пл. Перамогі, 12.00. Першапачаткова заяўка у Выканаўчы камітэт складалася на гадзіну 14:00, але час перанеслі на 12:00

У Менску на Акадэміі навук пратэст распачнецца а 14:00.

 

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў