Дзе беларусы сустрэнуць Новы год?


Адмыслоўцы турыстычнай індустрыі кажуць, што сёлета навагоднія туры карыстаюцца меншым попытам. Але ўсё роўна беларусы паедуць у Еўропу, бо туры па Беларусі – даражэйшыя.

Адным з самых улюбёных сярод беларусаў кірункаў для сустрэчы Новага года з’яўляецца Еўропа, піша газета «Турызм і адпачынак». У той жа час праграмамі, якія прапаноўваюцца ў роднай краіне нашыя суайчыннікі не вельмі цікавяцца. Пра гэта кажа старшыня аддзела ўнутранага турызму кампаніі «ЦэнтрКурорт» Алена Канавалава.

«Сёння беларускі турыст лепш паедзе адзначаць Новы год за мяжу, бо там за содзень у гатэлі ў цэнтры Прагі ён заплаціць 35 еўра, у Беларусі – 60-70 еўра і вышэй. Большасць айчынных аб’ектаў арыентуюцца не на беларускі, а на расейскі рынак», – адзначыла Алена Канавалава. Па словах спецыяліста, у Беларусі спадзяюцца на прыезд гасцей з Расеі нават нягледзячы на эканамічныя праблемы ў суседняй краіне.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў